Вальс развітання (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша) Як праляцелі шпарка гады, Як незаўважна канулі. Быццам у росных травах сьляды Зорак, што ледзь праглянулі. І азірацца, нат назнарок, Сёньня зусім ня хочацца. Першы ўрок, апошні ўрок Радасна далей крочыцца. Часу хада няўмольная, Ростані сьветлы жаль – Лета апошняе школьнае Выпуск: іспыты, баль. Чуцца дарослым – гэта было, Стацца дарослым – новае Раптам яно на яве прыйшло Легла жыцьцю асноваю. Вальс разьвітаньня. Скажам: бывай І спадзяемся – стрэнемся Толькі давай, як можаш – давай Будзем сабой – ня зьменімся... Часу хада няўмольная, Ростані сьветлы жаль – Лета апошняе школьнае Выпуск: іспыты, баль.