Самая прывабная (муз. Т. Грыневіч, сл. С.Сокалава-Воюша) Твой профіль у вакне знаёмы да драбніцаў Я хукаю на шкло, каб дома паўтарыць, Ды ў небе журавель, а не ў рукох сініца, І сонца ў вышыні ня тлее, не гарыць... Са школы твой партфэль не пранясу ні кроку Ты ходзіш безь яго, ты ходзіш у фірмe І нехта ля цябе у дыскачовым змроку Нахабны і круты, а я ні бэ ні ме. Са школы твой пляцак не паднясу дадому Гадамі за табой я назіркам іду І ты мяне даўно заўважыла, вядома, Ды вочы адвяла ў бок, у далеч, на бяду. Ня самая прыгожая, ды самая прывабная Суседні дом, суседні кляс і блізкія двары... Мне ні прачнуцца ні заснуць, бо кудзеры ядвабныя, Або ўсьмешка – сонейка, або вачэй віры... І страшна уявіць, што хутка скончым школу, Што стрэнемся ізноў хіба што праз гады, Бо розныя шляхі накрэсьліць лёс-няўмола Бо так было ня раз... Бо так было заўжды... Плыве маркотны сум ад рамантычных кніжак Плыве шчымлівы боль з чульлівага кіно... А значыць трэба час пакуль мы станем бліжай Бо сёньня толькі мроі ёсьць ды школьнае вакно... Ня самая прыгожая, ды самая прывабная Якія там навукі, як няма між іх адной Дзе сонейка – усьмешка, дзе валасы ядвабныя Дзе я з табою сёньня, дзе сёньня ты са мной.