Першыя ўрокі (муз. Т Грыневіч, сл. С. Сокалава-Воюша) Першыя ўрокі, першыя крокі, Посьпехі і няўдачы. Гінула нeзнань, падала ў бездань – Шырыўся сьвет дзіцячы. І паўставалі, і гартавалі, І надавалі сілы Мудрых навук магутныя хвалі Ды маладосьці крылы. Кожны прайшоў і кожны агораў Веду ў красе акрасы Сьвету й сьвятла ў канцы калідораў, Свету й сьвятла ў клясах. Ды зачынялі школьныя дзьверы Сьцежкі ў сьвет праўдзівы Там мы шукалі праўды й даверу, А спазнавалі дзівы. Толькі прыходзіць час разьвітаньня Выйсьця ў сьвет шырокі Першыя ўрокі, быццам вяртаньне, Быццам спачатку крокі.