Архіў навін
Рарытэтны «Беларускі дзіцячы спеўнік» Антона Грыневіча, выдадзены ў Вільні ў 1925 годзе, змяшчае 33 тэксты з нотамі.
У новым навучальным годзе на базе больш чым 10 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі стартуе эксперымент па апрабацыі мадэлі незалежнай выніковай атэстацыі вучняў за курс базавай школы.
Пачынае працу Сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі. Рэгістрацыя будзе ажыццяўляцца спісамі на працягу верасня. Заняткі на курсах узроўню Elementary бясплатныя.
На пытанне пра тое, ці хапае сённяшних балаў, каб ацаніць узровень кампетэнцый вучня, беларускія і ўкраінскія старшакласнікі часцей за ўсё адказваюць НЕ.
Неўзабаве зноў пачнецца ціск наконт падпіскі на шматлікія нікому не патрэбныя газеты. Зноў падпісвацца і прыносіць квіток аб аплаце? Не і яшчэ раз не, сцвярджаюць удзельнікі Блога настаўнікаў Беларусі.
Калі дзяржава не хоча нашых дзяцей, то нам не патрэбная яе адукацыя, якая да таго ж больш калечыць, чым лечыць. Разважае Іна Хоміч з Брэста.
«Беларускі сегмент у адукацыйнай прасторы сталіцы трэба пашыраць», – заявіў з трыбуны гарадскога форуму педагагічных работнікаў старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык.
У Магілёве стварылі ролік, каб прыцягнуць дзетак у 5 беларускі клас школы №1 Магілёва. Атрымалася пазітыўна!
Праз сайт knihi.by можна набыць польска-беларускі тэматычны слоўнік, які знаёміць з найбольш ужыванай у школах і ВНУ лексікай і тэрміналогіяй.
У апошні час ідзе дыскусія пра статус настаўніка. Гэтам пытаннем абяцаюць заняцца і міністр адукацыі, і былы першы намеснік міністра, а цяпер рэктар педуніверсітэта.