Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.09.2013

18 верасня

«Выкладанне грамадскіх дысцыплін у школах Беларусі: ад крытыкі да канструктыўнай альтэрнатывы» – прэзентацыя падручніка і круглы стол: Мінск, канферэнц-зала гатэля «Еўропа» (вул. Інтэрнацыянальная, 28). 18 верасня 2013 г., 19.00 – 21.30.
Выкладанне грамадскіх дысцыплін у беларускіх школах, параўнальна з іншымі прадметамі, сутыкаецца з асаблівымі праблемамі. Спажываныя ў адукацыйным працэсе падручнікі па грамадазнаўстве з’яўляюцца наўпростым адлюстраваннем ідэалагічных пастулатаў, якія беларуская ўлада спрабуе навязаць грамадству.
Адзіны спосаб супрацьстаяць гэтаму – забяспечыць школьнікаў альтэрнатыўнымі тлумачэннямі і ідэямі, а затым дазволіць ім выбраць тое, што для іх бліжэй.

17.09.2013

Першая сустрэча ў сераду 18 верасня

Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі запрашаюць на чарговы цыкл моўных сустрэч у «Арт Сядзібе». Што гэтым разам? Будзем пісаць тэксты, чытаць беларускую прозу і вершы, шукаць моўныя перліны.
Першая сустрэча адбудзецца ў сераду 18 верасня. Пачатак у 17.30. Вядзе лекцыю Пётра Садоўскі. Адрас: вул. Першамайская, 20 – 21 (асобны ўваход каля другога пад’езда).
Лекцыі будуць праходзіць на працягу верасня і кастрычніка кожную сераду. Уваход вольны.

17.09.2013

Навучанне з 30 верасня

Правы дзіцяці – сапраўдная каштоўнасць дэмакратычнага грамадства. Яны ўздзейнічаюць на кожны аспект нашага жыцця. У парушэннях правоў дзіцяці хаваюцца карані практычна ўсіх праблем сучаснага свету. Менавіта таму варта надаваць як мага больш увагі вывучэнню правоў дзіцяці ў школе.
У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Пра што маўчаць нашыя дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».
Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, супрацоўнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў – усіх, хто хоча цікава і эфектыўна навучаць правам дзіцяці.
Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў інтэрнэце ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выканання фінальнага задвання ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.

16.09.2013

Апошні тэрмін – 15 сакавіка 2014 г.

Праграма ААН па навакольным асяроддзі абвясціла конкурс на тэму харчовых адкідаў для дзяцей з усяго свету ва ўзросце 6 – 14 гадоў.
Кожны можа падаць адзін альбо некалькі малюнкаў па падтэмах: «Захаваем планету, не выкідаючы ежу» і «Выкідаючы ежу, мы забруджваем планету».
Першая прэмія – $2000, другая – $1000. Яшчэ па адным пераможцы абяруць у кожным рэгіёне ($1000). Усім пераможцам і іх суправаджаючым сплацяць паездку на цырымонію ўзнагароджання.
Малюнак фарматаў А3 ці А4 можна выканаць у любым стылі і тэхніцы: алоўкам, акварэль і г.д. Ён павінен заяўляцца ўпершыню.

13.09.2013

5 кастрычніка

Сёлета наша свята адбудзецца ў суботу, 5 кастрычніка. Запрашаем аматараў народных і бардаўскіх песень, танцаў, гульняў.
Плануем гэты фэст прысвяціць гадавіне паўстання 1863 года – 150 год таму ў нашым краі адбываліся такія падзеі, што 22 сям’і з Суціна былі сасланыя ў Томскую губерню.
Збор у 12 гадзін каля Талькаўскага клуба.

13.09.2013

Ці методыка Актыўнай ацэнкі дзейсная толькі падчас працы са слабымі вучнямі? Ці «НаШтоБуЗУ» абмяжоўвае мысленне дзяцей і іх крэатыўнасць? Гэтыя сумневы і выклікі актыўнай ацэнкі каментуе эксперт Цэнтра грамадзянскай адукацыі Данута Стэрна:
Падчас працы з вучнямі па методыцы актыўнай ацэнкі, сапраўды, прасцей заўважыць вынікі слабейшых вучняў. Так адбываецца таму, што паспяховаць гэтых вучняў знаходзіцца пад асаблівым наглядам настаўнікаў і бацькоў, а значыць, і вынікі заўважыць прасцей.
Настаўнікам, якія баяцца абмежавання мацнейшых вучняў, я б прапанавала прымяненне некалькіх тэхнік, якія дапамагаюць у працы з вучнямі рознага узроўня падрыхтоўкі.

13.09.2013

Апошні тэрмін – 17 верасня

Да ўдзелу ў адукацыйным візіце ў адну з першых грамадскіх школаў Польшчы ў Новым Сончы запрашаецца моладзь ва ўзросце 15 – 20 гадоў. Паездка адбудзецца з 20 па 30 верасня 2013 г.
10 хлапцоў і дзяўчат з Беларусі і з Польшчы прымуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на падвышэнне адукацыйнага ўзроўню ў такіх тэмах, як самапрэзентацыя, камунікацыя, правядзенне перамоваў. Таксама плануецца багатая азнаямленчая праграма, сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, мясцовага самакіравання, грамадскiх арганізацыяў і культуры.
Арганізатары пакрываюць выдаткі на харчаванне, праезд, пражыванне, суправаджэнне двума апекунамі і каардынатарам.

12.09.2013

Дадатковых сродкаў на адукацыю, спынення ліквідацыі школ і адмовы ад масавых звальненняў настаўніка дамагаецца настаўніцкая «Салідарнасць» – польскі прафсаюз, які зарганізаваў настаўнікаў на сённяшнюю супольную маніфестацыю перад будынкам Міністэрства нацыянальнай адукацыі. Сярод патрабаванняў удзельнікаў акцыі – карэктаванне адукацыйный рэформы.
Маніфестацыя Секцыі нацыянальнай асветы і выхавання «Салідарнасці» адбываецца ў рамках агульнапольскіх Дзён пратэсту, якія будуць працягвацца да 14 верасня.
«Адукацыя – каштоўнасць усёй нацыі і яе трэба ўспрымаць не як радок бюджэту, а як важныя і неабходныя інвестыцыі ў будучыню маладога пакалення. Мы не можам дазволіць, каб недальнабачныя і непрадуманыя змены вялі да далейшага зніжэння якасці навучання», – напісалі настаўнікі ў петыцыі да міністра адукацыі Польшчы Крыстыны Шуміляс.

12.09.2013

Апошні тэрмін – 25 верасня

Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
• журналістыка: падставовы курс (новая праграма);
• найноўшая гісторыя (новая праграма);
• філасофія / літаратура (новая праграма).
А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

11.09.2013

Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне

Старонкі