Архіў навін
Падручнікі і дапаможнікі для школы ад adu.by
Школьныя падручнікі і дапаможнікі для 1 – 11 класаў у фармаце pdf:
- Англійская мова
- Асновы медыцынскіх ведаў
- Беларуская літаратура
- Беларуская мова
- Буквар
- Выяўленчае мастацтва
- Геаграфія
- Геаметрыя
- Гісторыя
- Дапрызыўная падрыхтоўка
- Інфарматыка
- Літаратурнае чытанне
- Музыка
- Нямецкая мова
- Працоўнае навучанне
- Фізіка
- Французская мова
- Хімія
- Чарчэнне
Апошні тэрмін – 27 верасня, 17:00
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».
Кандыдаты для ўдзелу ў праграме павінны:
• Займацца актыўнай выкладчыцкай дзейнасцю і мець жаданне развіцця сваіх прафесійных навыкаў, прафесійнай самарэалізацыі;
• Быць адкрытымі да ўспрыняцця новай інфармацыі і гатовымі да апрабацыі новых ведаў на практыцы;
• Валодаць базавымі ведамі па карыстанні камп’ютарам і мець доступ да інтэрнэту, мець уласную скрыню электроннай пошты;
• Самастойна даслаць заяўку на навучанне.
Вадзім Жылко
Мая сённяшняя суразмоўніца – Лілія Гоман. Вось ужо амаль два дзясяцігоддзі Лілія Канстанцінаўна выкладае гісторыю ў сярэдняй школе №4 горада Лунінца, якую калісьці сама скончыла. Потым была вучоба на гістарычным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута, накіраванне ў родны горад. Настаўніца мае вышэйшую катэгорыю, яе навучэнцы не аднойчы былі прызёрамі і пераможцамі раённых і абласных прадметных алімпіяд. Напрыклад, летась заваявалі дыплом першай ступені на абласной алімпіядзе па асновах прававых ведаў і трэцяй ступені – па гісторыі…
Лунінец – не надта вялікі горад, многіх педагогаў тут ведаюць, так бы мовіць, у твар. Таму не аднойчы чуў водгукі і пра Лілію Гоман як пра педагога творчага, таленавітага. Тым больш цікава было спытаць у настаўніцы, як ацэньвае яна сучасны стан гісторыі ў школе? Кожны дзень Лілія Канстанцінаўна мае справу са сваім прадметам, як кажуць, на практыцы, непасрэдна ля школьнай дошкі. Якой бачыцца ёй сітуацыя?
У жніўні 2013 года адбыўся другі адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў неўрадавых адукацыйных арганізацый у Эстонію па праграме «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі». Пра першы візіт па гэтай праграме ў мінулым годзе вельмі цікава і змястоўна расказала Наталля Ільініч у серыі артыкулаў. За 2013 год як у эстонскай, так і ў беларускай адукацыі адбылося шмат значных падзей...
Алена Палейка
У жніўні 2013 года адбыўся другі адукацыйны візіт беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў, навукоўцаў і прадстаўнікоў неўрадавых адукацыйных арганізацый у Эстонію па праграме «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў адукацыі». Пра першы візіт па гэтай праграме ў мінулым годзе вельмі цікава і змястоўна расказала мая калега і сяброўка Наталля Ільініч у серыі артыкулаў «Эстонская адукацыя вачыма беларускага настаўніка». Яна зрабіла вельмі грунтоўнае даследванне, якое, спадзяёмся, яшчэ зацікавіць наша Міністэрства адукацыі…
За 2013 год як у эстонскай, так і ў беларускай адукацыі адбылося шмат значных падзей.
Найбліжэйшы апошні тэрмін – 15 верасня
Кінафэсты, праекты мабільных кінатэатраў, інфармацыйна-тлумачальныя праграмы і адукацыйныя праекты, арганізаваныя ў школах і ВНУ, могуць атрымаць фінансавую падтрымку.
Арганізацыя «Фільмы, якія маюць значэнне» (Movies that Matter) прапануе фінансаванне памерам да 5000 еўра і магчымасць атрымаць парады спецыялістаў наконт запуску фестывалю фільмаў на тэму правоў чалавека, а таксама дапаможа арганізаваць дэманстрацыю фільмаў аб правах чалавека.
Заяўкі павінны быць запоўненыя і пададзеныя мясцовымі арганізацыямі. Рэжысёры, якія прапанавалі свае фільмы, таксама могуць атрымаць падтрымку пры ўмове, што праект ажыццяўляецца ў шчыльнай супрацоўніцы з мясцовай арганізацыяй.
На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас. Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.
Анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове
На сайце ptushki.org з’явіўся першы анлайн-вызначальнік птушак на беларускай мове. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець птушак на фотаздымках і нават паслухаць іх голас.
Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.
Радыё Свабода
Міністэрства адукацыі прызнала, што ў Аўсянкаўскай сярэдняй школе з пункту гледжання гатоўнасці да навучальнага года ёсць недахопы.
Аднак яны, лічыць міністэрства, не перашкаджаюць навучальнаму працэсу. Пра гэта гаворыцца ў адказе на скаргу цяпер ужо былой настаўніцы гэтай вясковай школы, што ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, Жанне Шчарбінінай.
Настаўніца паскардзілася ў міністэрства, што ў яе класе абслуговай працы доўгі час не было рамонту і клас не прыдатны для таго, каб у ім вучыліся дзеці. Пазней пра свой клас Жанна Шчарбініна паведаміла журналістам. Скарга ў міністэрства і публікацыі ў незалежных медыях выклікалі грамадскі розгалас і нярвовую рэакцыю адміністрацыі школы. Настаўніца мусіла звольніцца па ўласным жаданні. Тым часам яе клас падрамантавалі.
Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская
На з’ездзе выступілі дзясяткі дэлегатаў. Яны расказвалі аб рабоце, скардзіліся на цяжкасці і перашкоды, якія чыніла паліцыя. З’езд выбраў пастаянны камітэт – акруговую ўправу ў колькасці пяці чалавек. Старшынёй камітэта быў выбраны Сямён Жыткевіч з вёскі Кракотка, намеснікам старшыні – Павел Крынчык, сакратаром выбралі мяне.
Мы выязджалі ў аддаленыя вёскі для арганізацыі гурткоў, дзе іх яшчэ не было. Часта сяляне самі прыязджалі па нас на сваіх фурманках.