Архіў навін
Навучанне для лідэраў навучальных гурткоў
15–16 верасня адбудзецца трэнінг для новых лідэраў навучальных гурткоў, які арганізуецца Рэсурснай праграмай навучальных гурткоў у г.Гомелі па адрасе: пр.Леніна, 34а. Пачатак трэнінгу ў 11.00. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 верасня. Электронны адрас: hurtki.team@gmail.com
29 верасня адбудзецца семінар для дасведчаных лідэраў навучальных гурткоў у г.Гомелі па адрасе: пр.Леніна, 34а. Пачатак семінара ў 11.00.
У Чырвоным касцёле ладзіцца імша за настаўнікаў
Галоўная нядзельная імша ў Чырвоным касцёле, якая адбылася 9 верасня, была адпраўлена ў інтэнцыі настаўнікаў-пенсіянераў, якія нават у савецкія гады здолелі даць вучням не толькі веды, але і добрыя душэўныя якасці. Падчас казані біскуп Дзям’янка рытарычна запытваў, чым веды адрозніваюцца ад мудрасці.
Уладзімір Арлоў пра навучанне ў савецкай школе:
«У школе не вывучалі Інфлянцкай вайны, не вывучалі найстрашнейшай вайны 1654—1667 г. Беларусь страціла тады палову насельніцтва, сваю эліту, шляхту, мяшчанства. Гэта была дэмаграфічная, эканамічная, культурная катастрофа, ад якой краіна не адышла дагэтуль. Якраз тут мне бачацца карані нашых сучасных балючых праблемаў.
За тры гадзіны аўтобусам ад Полацку знаходзіцца славутае дзякуючы Пушкіну сяло Міхайлаўскае. У школе мы штогод ездзілі туды на экскурсіі. Усё там я ведаў на памяць, сам мог быць гідам. Затое ніколі не зрабілі нам экскурсіі па Полацку, не распавялі пра Сафію.»
Чытаць поўны тэкст інтэрв'ю Нашай Ніве.
Матэрыялы складзеныя кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Сцэнар правядзення школьнага свята «Наш край» (doc, 52 КБ)
Пытанні і адказы для конкурса гістарычных ведаў (doc, 120 КБ)
Аповед пра школьны краязнаўчы музей (doc, 71 КБ)
Краязнаўчыя матэрыялы аб Тальцы
Новыя матэрыялы ў раздзеле «Краязнаўства», складзеныя кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч:
Сцэнар правядзення школьнага свята «Наш край» (doc, 52 КБ)
Пытанні і адказы для конкурса гістарычных ведаў (doc, 120 КБ)
Аповед пра школьны краязнаўчы музей (doc, 71 КБ)
10 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце завяршаецца прыём на завочнае аддзяленне
10 верасня 2007 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва) завершыцца прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграм. З дапамогай завочных праграм ЕГУ пашырае магчымасці беларускіх грамадзян атрымоўваць у Беларусі як базавую, так і дадатковую еўрапейскую вышэйшую адукацыю. Па завяршэнні навучання студэнты ЕГУ атрымоўваюць дыпломы краіны-чальца Еўрасаюза.
Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце ЕГУ.
Беларускую кнігу – беларускім дзецям
У межах кампаніі «Беларускую кнігу — беларускім дзецям» распачаты збор беларускамоўных кніг для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны, Случчыны і Салігоршчыны.
Мы звяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію і ахвяраваць беларускія кнігі для дзяцей‑сіротаў.
Давайце сустрэнемся і абмяркуем
Грамадcкая працоўная група «Прырода і запаведная справа» запрашае да супрацоўніцтва ўсіх, каго хвалюе лёс Прыроды нашай Радзімы. У верасні-кастрычніку група плануе правесьці шэраг сустрэч, прысвечаных сучаснай сітуацыі з захаваннем біяразнастайнасці і прыроды на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях Беларусі. Аб сваім жаданні ўзяць удзел у абмеркаванні просім паведаміць Інэсе Зенінай на e-mail: redco63@yahoo.com .
Паводле Гарадзенскай кронікі
Сцэнар правядзення Калядаў, складзены кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч , можна спампаваць тут (110 КБ)
Каляды ў Тальцы
Сцэнар правядзення Калядаў, складзены кіраўніцай краязнаўчага гуртка
Талькаўскай СШ Наталляй Валянцінаўнай Ільініч , можна спампаваць тут (110 КБ)