Архіў навін
Матэрыялы інтэграванага курса “СТАЎБЦОЎШЧЫНАЗНАЎСТВА ”: Падрыхтавалі Антон БЯЧКО, настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса “Стаўбцоўшчыназнаўства” Залужскай СШ Стаўбцоўскага раёна; Лілія ВІШНЕЎСКАЯ, настаўніца сусветнай мастацкай культуры СШ № 12 г. Мінска.
( zip )Матэрыялы інтэграванага курса " В А Л О Ж Ы Н Ш Ч Ы Н А З Н А Ў С Т В А". Падрыхтавала Iрына ЖАЛОНДЗIК, аспірантка кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка. ( zip )
http://kraj.vitebsk.net/ – бадай найлепшы дапаможнік у сеціве для адукатараў, што займаюцца краязнаўствам, турызмам ці экалагічным навучаннем. Сайт не толькі прыгожы, але вельмі практычны, бо створаны настаўнікам гісторыі і англійскай мовы Лужаснянскай гімназіі Міколам Піваварам, які далучыў да краязнаўства не адну сотню вучняў Віцебшчыны.
Артыкул Півавара
Навучаньне ва ўнівэрсітэце Градэц Кралавэ
Унівэрсытэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і мэнэджмэнту сумесна з Гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на 4 стыпендыі на бакалаўрскае навучаньне па спэцыяльнасьці Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка.
Пачатак навучаньня – верасень 2006 году.
Форма навучаньня – дзённая.
Мова навучаньня – ангельская.
Тэрмін навучаньня – 3 гады.
Падрабязнасьці пра навучаньне ў ангельскай мове на старонцы: http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/34 (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/88 (Прыкладная інфарматыка).
Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс «Радзіма вялікая і малая»
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–14-гадовага ўзросту. Працы павінны ўключаць літаратурнае ці мастацкае ўвасабленне легендаў, паданняў, міфаў: аб стварэнні і заснаванні беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак; аб выбітных асобах і адметных падзеях, што занялі сваё месца ў гісторыі як ўсёй Беларусі, так і асобных яе мясцінаў.
А.Вячорка
Чaлaвeк ёсць aсoбa, кaлi ён свядoмa вызнaчae свae aднoсiны дa нaвaкoльнaгa свeту. Бeз свядoмaсцi, бeз умeння зaняць пaзыцыю ў дaчынeннi дa ўсягo грaмaдзкa знaчнaгa aсoбы нямa.
Aсoбa фaрмуeццa ў прaцэсe рэaльнaгa узaeмaдзeяння дзiцяцi з нaвaкoльным свeтaм i ў прaцэсe зaсвaeння нoрмaў, прaвiлaў i мaрaльныx крытэрaў, штo рэгулююць ягoныя пaвoдзiны. Нaйлeпш яны зaсвoйвaюццa ў мoмaнт нaпружaння фiзычныx i дуxoўныx сiлaў. Дуxoўнae нaмaгaннe рaстучaгa чaлaвeкa выяўляeццa ў гульнi. Гульня i ёсьць форма творчага мадэляваньня свету. Сацыялiзацыя ж асобы праз гульню адбываецца дзякуючы таму, што гульня мае на ўвазе супольную дзейнасць.
Артыкул цалкам
Дапаможнік для настаўнікаў
агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар – Жуковіч М.В. г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніза складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Дапаможнік утрымлівае шматлікія распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій, якія прыводзяць да гарантаванага дасягнення педагагічных мэт.