Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.03.2006

Калі ў Вас узнікаюць цяжкасці з перакладам фізічных тэрмінаў, можаце скарыстацца руска-беларускім слоўнікам фізічных тэрмінаў (спампаваць), ці руска-беларускім тэхнічным слоўнікам (спампаваць).

01.03.2006


Пра Льва Сапегу ў гісторыі Лепеля
Пра помнікі Лепель
Лепельскі край
Сайт г. Лепеля Lepel.by


Кнігa “Святы Казімір у Паазер'і”
Электронны варыянт кнігі перадаў для нашага сайта гісторык і краязнаўца Лявон Ульскі.
Але жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне.
Аўтары прапануюць усім зацікаўленым пазнаёміцца з кнігай і далучыцца да абмеркавання другога выдання.
Спампаваць PDF-версію кнігі можна тут.
Азнаёміцца з прапановамі і пытаннямі аўтараў – тут.
Свае лісты дасылайце на адрас ulskiz@gmail.com

24.02.2006

Што я ведаю пра Еўропу?

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольства Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Беларускае Шуманаўскае Таварыства аб’яўляюць аб правядзенні трэцяга рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Што я ведаю пра Еўропу”.Да ўдзелу запрашаюцца вучні старэйшых класаў школ, гімназіяў, ліцэяў, навучэнцы 1–2 курсаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў разам з настаўнікамі і бацькамі.

21.02.2006

Артыкул Алеся ЛОЗКІ, дацэнта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ
Артыкул цалкам


12.02.2006

Матэрыялы інтэграванага курса “СТАЎБЦОЎШЧЫНАЗНАЎСТВА ”: Падрыхтавалі Антон БЯЧКО, настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса “Стаўбцоўшчыназнаўства” Залужскай СШ Стаўбцоўскага раёна; Лілія ВІШНЕЎСКАЯ, настаўніца сусветнай мастацкай культуры СШ № 12 г. Мінска.

( zip )
12.02.2006

Матэрыялы інтэграванага курса " В А Л О Ж Ы Н Ш Ч Ы Н А З Н А Ў С Т В А". Падрыхтавала Iрына ЖАЛОНДЗIК, аспірантка кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.   ( zip )

12.02.2006

http://kraj.vitebsk.net/ – бадай найлепшы дапаможнік у сеціве для адукатараў, што займаюцца краязнаўствам, турызмам ці экалагічным навучаннем. Сайт не толькі прыгожы, але вельмі практычны, бо створаны настаўнікам гісторыі і англійскай мовы Лужаснянскай гімназіі Міколам Піваварам, які далучыў да краязнаўства не адну сотню вучняў Віцебшчыны.
Артыкул Півавара

01.02.2006

Навучаньне ва ўнівэрсітэце Градэц Кралавэ
Унівэрсытэт у Градцы Кралавэ, факультэт інфарматыкі і мэнэджмэнту сумесна з Гуманітарнай арганізацыяй «Чалавек у нядолі" праводзяць конкурс на 4 стыпендыі на бакалаўрскае навучаньне па спэцыяльнасьці Інфармацыйны мэнэджмэнт ці Прыкладная інфарматыка.
Пачатак навучаньня – верасень 2006 году.
Форма навучаньня – дзённая.
Мова навучаньня – ангельская.
Тэрмін навучаньня – 3 гады.
Падрабязнасьці пра навучаньне ў ангельскай мове на старонцы: http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/34 (Інфармацыйны мэнэджмэнт) ці http://www.uhk.cz/eng/fim/studies/88 (Прыкладная інфарматыка).

17.01.2006

Міжнародны дзіцячы літаратурна-мастацкі конкурс «Радзіма вялікая і малая»



Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» абвяшчае міжнародны дзіцячы конкурс сярод школьнікаў 12–14-гадовага ўзросту. Працы павінны ўключаць літаратурнае ці мастацкае ўвасабленне легендаў, паданняў, міфаў: аб стварэнні і заснаванні беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак; аб выбітных асобах і адметных падзеях, што занялі сваё месца ў гісторыі як ўсёй Беларусі, так і асобных яе мясцінаў.

Старонкі