Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.12.2019

Размовы пра навучанне - адзін з метадаў пабудовы супрацоўніцтва настаўнікаў у школе (па-навуковаму, для павышэння калектыўнай эфектыўнасці настаўнікаў - самага магутнага фактара для павышэння дасягненняў вучняў). Такія размовы могуць быць праведзены падчас паседжанняў метадычных аб'яднанняў, педагагічных нарадаў, проста сустрэч калег за гарбатай. Майстар-клас праведзены падчас Edcamp Belarus - 2019.

26.12.2019

Развіццё патрабуе ўмення выбіраць, будаваць сувязі і трэніраваць кампетэнцыі. Гэтыя тры фактары падтрымліваюць рухавік развіцця, якім з'яўляецца матывацыя да дзеяння.

26.12.2019

Заняткі для розных узростаў, дзе дзеці ў гульнявой нефармальнай абстаноўцы вывучаюць беларускую мову, культуру і гісторыю.

24.12.2019

Заключны этап ХІV Рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” прайшоў у Слуцкім дзяржаўным каледжы.

23.12.2019

Ініцыятыва яго правядзення належыць Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Беларускаму педагагічнаму таварыству.

22.12.2019

Алена Панкратава, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 20 горада Орша прапануе правесці ўрок беларускай мовы ў 9 класе у форме конкурса вусных выказванняў на тэму "Свет маіх захапленняў" з выкарыстаннем медыятэкстаў

21.12.2019

Выкарыстанне кіно- і відэазапісаў на ўроках гісторыі мае важнае значэнне, бо дазваляе стварыць яркі вобраз гістарычнага мінулага і паказаць гістарычны працэс у дынаміцы. У сувязі з «візуальным паваротам» ў грамадстве ў цэлым і гістарычнай навуцы ў прыватнасці значэнне кіна- і відэафрагментаў ўзрастае яшчэ больш, бо новым тыпам мыслення сучаснага чалавека станавіцца экраннае мысленне, механізмам якога з'яўляецца аўдыёвізуальная пісьменнасць.

20.12.2019

Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 17 горада Барысава дзеліцца лайфхакамі працы мультстудыі ў класе і відэа з інфармацыйнай гадзіны, на якой вучні працуюць з рэкламай.

19.12.2019

Таццяна Фадзіна, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 26 г. Гродна прапануе практыкаванне "Музыка як медыятэкст". навучэнцы змогуць вызначыць функцыі музыкі ў грамадстве, зразумець, як музыка можа выйсці за межы свайго жанру і стаць сімвалам гістарычнага часу, гістарычнай падзеі, аспекту масавай культуры ці групы людзей, зразумець, як музыкі адлюстроўвае час і ўплывае на грамадства.

19.12.2019

Для стварэння станоўчага іміджу і прыцягнення ўвагі навучэнцаў да вывучэння гісторыі настаўнік праводзіць у школе ...PR-акцыю

Старонкі