Архіў навін
29 красавіка
У пятніцу, 29 красавіка, а 12-ай гадзіне на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канферэнцыя з кіраўнікамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – рэктарам, акадэмікам Анатолем Міхайлавым, а таксама прарэктарамі Аляксандрам Калбаскам і Ірэнай Вайшвілайтэ.
Тэма онлайн-канферэнцыі: Праект ЕГУ. Дыскусія пра сённяшнюю і перспектыўную ролю Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў беларускім кантэксце.
Задаць пытанне можна тут .
Апошні тэрмін падачы заявак – 6 мая
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы запрашаюць да ўдзелу ў Школе адукатараў-2011, якая будзе праходзіць 20–22 мая!
Мэтай школы з’яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне распрацоўкі і правядзення кароткатэрміновых адукацыйных праграм (курсаў, лекцый, семінараў, трэнінгаў і г.д.) на аснове стратэгіі актыўнага навучання.
Cцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11.
“Зямля бацькоў – жыцця крыніца”: сцэнар гасцявога ўрока
Даслала настаўніца гісторыі Ала Гулюк (СШ № 207 г.Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Класы: 6–11. Мэты ўрока: спрыяць фармаванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам; развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае; выхоўваць патрыятычныя пачуцці, неабыякавае стаўленне да памяці, гісторыі Радзімы, роднай мовы.
Планы-канспекты творчых урокаў
Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі.
Планы-канспекты творчых урокаў прадметных тыдняў па гісторыі Беларусі
Даслала Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема: У сучаснай школе нельга «навучыць» нацыянальнай самасвядомасці і патрыятызму, а таксама талерантнасці і цярпімасці, бо яны, як веды, будуць толькі фармальнымі. Што зрабіць, каб яны сталі жыццевым крэда сучаснага маладога чалавека, каб пачуццё нацыянальнага гонару і годнасці спалучалася з павагай да ншых народаў і культур у нашым мульцікультурным свеце?
Адказ: На думку аўтара, трэба зрабіць так, каб яны сталі ўласнымі жыццёвымі сэнсамі і практыкамі навучэнцаў і педагогаў. Гэта магчыма тольк ў сітуацы «пражывання», кал пачуцці-веды робяцца неад’емнай часткай асабістага вопыту.