Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.04.2011

Спіс рэгулярна аднаўляецца!
Англійская філалогія. Астраномія. Біямедыцынская інжынерыя. Гісторыя. Гішпанская і партугальская філалогія. Італьянская філалогія. Класічныя дысцыпліны. Мастацтвазнаўства. Малекулярная біялогія, цыталогія, біялогія развіцця. Музыка. Паліталогія. Псіхалогія. Рэлігіязнаўства. Сацыялогія. Фізіка. Філасофія. Хімія. Экалагічная палітыка і права. Экалогія і эвалюцыйная біялогія. Эканоміка...


20.04.2011

Уладзіслаў Лупакоў, брэсцкая СШ № 10: Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. А як утвораны назвы некаторых кіслот?

20.04.2011

Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Кіслотамі ў хіміі называюцца рэчывы, у якіх атамы вадароду звязаны з так званымі кіслотнымі астаткамі. Атрымалі назву за кіслы смак. Некаторыя аўтары ў дачыненні кіслот выкарыстоўваюць састарэлае слова “квасы”, але ў навуковай і вучэбнай літаратуры яно распаўсюджання не мае. А як утвораны назвы некаторых кіслот?


20.04.2011

Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць.

19.04.2011

Інфармацыя пра дзейнасць ліцэйскіх класаў з беларускай мовай навучання ў Гданьску (Польшча) і магчымасць навучання ў іх маецца ў Таварыстве беларускай мовы (вул.Румянцава, 13).
Альбо тэлефануйце: (029) 639–27–15 (Ірына).


19.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра абвяшчае пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны.
Кандыдаты павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.
Найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільні ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.


19.04.2011

Расклад: серада - 10.00, 16.00; субота - 15.00. Кантактны тэл.: 74–39–17
У Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.
Гурток дзейнічае пры гарадзенскім дзяржаўным археалагічным музеі. Кіраўніца – Вольга Грышко. У сярэдзіне вясны  навучэнцы гуртка змогуць паўдзельнічаць у раскопках на Новым Замку.


15.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі: «Спадчына Радзівілаў" (3–17 ліпеня); «Запаветныя мясціны Беларусі" (10–24 ліпеня); «Замкі Беларусі" (13–26 ліпеня).
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы.
Таксама навучэнцы, студэнты і працоўная моладзь могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы.

14.04.2011

“Луна - вёска наднёманскіх легендаў”
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць. Тады злезлі з вазоў, аб нечым пагаварылі і… раз’ехаліся ў патрэбных кірунках. Як раз’ехаліся вазы?

14.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая
Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.
Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год.
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія».

Старонкі