Архіў навін
Алег Трусаў
8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ.
Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ.
У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая.
Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на электронны адрас siadziba@gmail.com.
Дарагія сябры!
Хачу выказаць падзяку ўсім добрым людзям, хто пісаў мне лісты са словамі падтрымкі, тэлефанаваў, дасылаў грошы на мой адрас. У гэты цяжкі час я адчула цёплую, шчырую хвалю салідарнасці ад неабыякавых людзей з розных куткоў Беларусі – ад Мёраў да Касцюкоўкі, ад Коханава да Моталя. Зусім незнаёмыя людзі працягнулі мне руку дапамогі! Хто пасля гэтага скажа, што беларусы абыякавыя, несалідарныя людзі?
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, зарганізаваным ЮНЭСКА і фондам міру ім. Гоя.
Тэма: “Мая гісторыя натхнення”. Людзі перажываюць унутраныя змены, якія матывуюць іх да стварэння лепшага свету. Распавядзіце гісторыю натхнення, якое змяніла вашае жыццё.
Конкурс ладзіцца ў катэгорыях: дзеці (да 14 гадоў), моладзь (15–25 гадоў).
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.
Факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды.
Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных рамёствах Беларусі.
“Незалежнасць. Выпрабаванні”
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Серыя факультатыўных заняткаў (два заняткі па 90 хвілін кожны) па гісторыі Беларусі для вучняў 11 класаў, з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій, скіраваных на фармаванне ў навучэнцаў уменняў і навыкаў самастойнага засваення вучэбнага матэрыялу, садзейнічанне падвышэнню матывацыі навучання шляхам падання вучэбнага матэрыялу ў цікавай, даступнай, інтэрактыўнай форме, разуменне неабходнасці свабоды беларускага грамадства.
Апошні тэрмін падачы заявак – 9 мая
Міністэрства адукацыі Польшчы абвяшчае адкрыты конкурс прапаноў «Пазнаёмся са сваім суседам: Польска-беларускія сустрэчы дзяцей і моладзі".
Да разгляду прымаюцца прапановы, датычныя адукацыйных абменаў дзяцей і моладзі з Польшчы і Беларусі, працягласцю 10 – 14 дзён, на тэрыторыі Польшчы.
Беларускімі партнёрамі ў праекце могуць быць школы, адукацыйныя ўстановы, няўрадавыя арганізацыі, рэлігійныя ўстановы, нефармальныя моладзевыя групы.