Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.03.2011

Ч.1 Містэрыяльная драма «Цар Ірад»

10.03.2011

Марыя Эйсмант, Народная Воля
Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч вырашыла, што звальненне з працы Наталлі Ільініч адпавядае заканадаўству.
Суддзя, трэба меркаваць, не ўзяла ў разлік ні сведчанні калег Наталлі Ільініч, ні былых вучняў. Рашэнне дырэктара, якая працавала у школе ўсяго толькі крыху больш за 4 месяцы, яна палічыла больш грунтоўным і даказальным, чым меркаванні настаўнікаў, якія працавалі з Ільініч больш за 20 гадоў, вучняў, якія сведчылі, што дзякуючы такому настаўніку як Ільініч, яе ўрокам змаглі паступіць у прэстыжныя ВНУ краіны.

10.03.2011

9 сакавіка ў Пухавіцкім раённым судзе пачаліся слуханні на позву настаўніцы гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч пра беспадстаўнае непадаўжэнне працоўнага кантракту. Адказчыкам па справе выступае дырэктар школы Наталля Меркуль.Таварыства беларускай школы звярнулася ў суд Пухавіцкага раёну з хадайніцтвам пра аднаўленне настаўніцы на працы.
Разам з ТБШ падтрымку Наталлі Ільініч на судзе выказалі калегі па працы, бацькі вучняў, выпускнікі Талькаўскай школы, настаўнікі з розных рэгіёнаў Беларусі, праваабаронцы. Слуханні працягнуцца 10 сакавіка.
Прапануем азнаёміцца з тэкстам хадайніцтва ТБШ.


09.03.2011

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 сакавіка
Польскае Таварыства міжнародных і міжкультурных абменаў “Анавой” разам з ГА “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці Сектар” (Гродна) шукае валанцёра з Беларусі на праект тэрмінам 1 чэрвеня – 31 снежня 2011 г.
Валанцёр зможа паўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні культурніцкіх заняткаў для дзяцей ды моладзі, развіццёва-адукацыйных праектаў для вучняў школ і настаўнікаў, міжнароднай канферэнцыі настаўнікаў, уласных праектаў ды ініцыятыў.
Арганізатары прапануюць жыццё і працу ў прыгожым падляскім мястэчку Міхалова, забяспечваюць жытлом, сродкамі на харчаванне, кішэннымі грошамі, сродкамі на транспартныя выдаткі, візай і страхоўкай, моўнымі курсамі. У канцы праекта валанцёр атрымае адмысловы сертыфікат Youthpass.

09.03.2011

Арсень Ліс, Наша Ніва
Кандыдат багаслоўя Сяргей Паўловіч, родам з Кобрыншчыны, па сканчэнні Кіеўскай духоўнай акадэміі (1899) выбраў за ніву сваёй працы народную асвету. Працаваў выкладчыкам Рагачоўскай семінарыі і жаночай гімназіі, інспектарам школ у Ваўкавыскім павеце. Першая сусветная вайна выкінула яго з сотнямі тысяч суайчыннікаў у бежанства ў Расію. Давялося перажыць нямала. У грамадзянскую вайну праз выкладчыцкі віцмундзір інтэлігентнага выгляду педагог Паўловіч трапіў у закладнікі і цудам ацалеў. У 1921 г. рээвакуяваўся на Бацькаўшчыну, у Заходнюю Беларусь.
На хвалі нацыянальна-вызваленчага руху ў Вільні са сціплага настаўніка вырас на прызнанага педагога, аўтара знакамітых на ўсю Беларусь граматык, чытанак.

09.03.2011

Прыём заявак для ўдзелу – з 22 па 25 сакавіка
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі шчыра запрашае паўдзельнічаць у камандных гарадскіх конкурсах па беларускай мове і літаратуры:
- для вучняў 5-х класаў: “У краіне казкі” (вочны тур – 5 красавіка);
- для вучняў 10 – 11-х класаў: “Скарбы мовы: сінонімы, антонімы, амонімы” (вочны тур – 14 красавіка).

09.03.2011

Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода
У Пухавіцкім раённым судзе сёння павінны разгледзіць пазоў былой настаўніцы гісторыі Наталлі Ільініч да адміністрацыі Талькаўскай школы. На папярэднім паседжанні дырэктар школы Наталля Меркуль адмовілася аднавіць настаўніцу на працы.
Суд будзе весці суддзя Пухавіцкага раённага суду Святлана Акуліч. Паводле Наталлі Ільініч, на папярэднім паседжанні суддзя ставілася да абодвух бакоў «роўна, добразычліва». Таму, што дырэктар Талькаўскай школы Наталля Меркуль не пайшла на прапанову судзі на замірэнне, былая настаўніца гісторыі не здзіўляецца. «Сама ж мяне і звольніла», — кажа Наталля Ільініч.
Абараняць Наталлю Ільініч будзе адвакат, знайсці якую дапамаглі праваабаронцы «Вясны».

04.03.2011

Ч.1 Містэрыяльная драма «Цар Ірад»

04.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс кінасцэнароў.
1-ы прыз - заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата. 2-прыз - публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.
Склад журы: Андрэй Кудзіненка, Віктар Казько, Аляксандр Качан, Артур Клінаў, Аляксандр Дзебалюк, Ігар Логвінаў.

03.03.2011

Прыём электронных заявак – да 5 Сакавіка!
31 сакавіка – 1 красавіка ў Кракаве будзе праходзіць Адкрытая школьная алімпіяда па электроніцы і радыётэхніцы.
Паводле умоваў алімпіяды, удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдніх школ
Польскай Рэмпублікі - а таксама замежныя вучні эквівалентных навучальных ступеняў. Колькасць удзельнікаў ад кожнай школы не больш за шэсць вучняў. Арганізатары вышлюць запрашэнні і прыклады заданняў для трэніроўкі.

Старонкі