Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.02.2011

26 і 27 лютага
Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, прысвечаную cёлета 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза.
Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх! Удзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы

21.02.2011

Валянціна Аксак, Свабода
Міжнародны дзень роднай мовы, ці як яго яшчэ называюць, Міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш у 1999 годзе.
Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

18.02.2011

Ад рэдактара: У гэтым невялічкім выданні чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.

18.02.2011

БЕЛАКОЗ Алесь - адзін з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавек, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.

18.02.2011

Алесь Белакоз: Самарослая методыка
У гэтым невялічкім тэксце чытач знойдзе думкі аб настаўніцкай прафесіі аднаго з найбольш яркіх вясковых настаўнікаў нашай краіны, чалавека, які паклаў жыццё на тое, каб вярнуць у шырокі ўжытак родную мову і дасягнуў у гэтым немалых поспехаў.
Творча-працоўная біяграфія спадара Белакоза – выразны прыклад таго, якіх людзей чакае наша бядотная краіна, бо толькі такім служэннем яна можна адрадзіцца і заззяць зіхоткім дыяментам у кароне выдатных народаў свету, чаго яна вельмі заслугоўвае.

18.02.2011

Настаўніцкая газета
Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў».

18.02.2011

Настаўніцкая газета 
Расійскі навуковец Мікалай Андрэеў зрабіў цікавымі і зразумелымі кожнаму школьніку складаныя формулы, тэарэмы і графікі. Загадчык лабараторыі папулярызацыі і прапаганды матэматыкі матэматычнага інстытута імя У.А. Сцяклова сумесна з калегамі стварыў серыю з мультыплікацыйных «Матэматычных эцюдаў». З дапамогай камп’ютарнай графікі навукоўцы паказалі, чаму коціцца каляска з някруглымі коламі і як прасвідраваць квадратную адтуліну.

17.02.2011

Алена Агарэлышава, Альтэрнатыўная моладзевая платформа
Венгры – выключна ветлівыя людзі. Неўзабаве прызвычайваешся да ветлівасці і ўсмешак у краме, на вуліцах, у грамадскім траншпарце. Але да выключнай ветлівасці настаўнікаў прызвычаіцца складаней.
Неяк яшчэ з часоў школы з’явілася разуменне, што паміж вучнямі (студэнтамі) і настаўнікамі павінна існаваць дыстанцыя. Па іншаму ніяк. У маім венгерскім універсітэце мы завем нашых настаўнікаў па імёнах - прычым па змяншальных!

17.02.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 7 сакавіка
Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” (“Be connectеd!”) запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадcкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў. У праграму ўваходзяць:
- Тэарэтычны курсу: 3 трохдзённыя трэнінгі-семінары (8–10 красавіка; 7–9 траўня; 16–18 верасня 2011 г.). Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў.
- Практычная частка: распрацоўка ўдзельнікамі ўласных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

16.02.2011

Валянцін Сыч, ТУТ І ЦЯПЕР
Неяк амаль незаўважанай прамільгнула заява міністра фінансаў Андрэя Харкаўца пра магчымыя скарачэнні ў бюджэце на гэты год. Між тым, паводле папярэдніх ацэнак, “лішнімі” могуць аказацца 10—15% бюджэтнікаў.
Хто падпадзе пад скарачэнне? Цікава, што першымі на чарзе — настаўнікі.
Гэта, відаць, ім своеасаблівая “падзяка” за выбары. Менавіта настаўнікі складалі значную частку ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта настаўнікі ўваходзілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, дзе паслухмяна малявалі лічбы “неверагоднай падтрымкі” дзеючага кіраўніка. Цяпер атрымайце і распішыцеся — вас занадта шмат.

Старонкі