Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.02.2022

Адкуль настаўніку ўзяць натхненне? Чытаць Дзённік настаўніцы з нестандартнымі ўрокамі і вясёлымі перапынкамі, мэйнстрымнымі праектамі і глыбокімі развагамі пра прафесію і місію Настаўніка. Прадстаўляем неверагодна натхняльны падарунак усім беларускім настаўнікам да Дня Роднай мовы - блог настаўніцы беларускай і рускай мовы і літаратуры Ганны Севярынец.

21.02.2022

Усё ў нас было, як у людзей! І мова, і школа, і навука. Было і будзе! 
З Днём роднай мовы, дарагія настаўнікі! 
Толькі паглядзіце на гэтае багацце! Некалі мы яго адскануем, вывучым і даведаемся:
- па якіх падручніках вучыліся беларусы на пачатку 20-га стагоддзя,

16.02.2022

Далучаемся да імпрэзаў з нагоды Свята Роднай мовы! Пішам дыктоўку! А можа дыктант? Пішам! Дыктуйце.

14.02.2022

Метадычны летнiк настаўнiкаў і метадыстаў у Альхоўцы - гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў. Падрабязна з сутнасцю гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаёмiцца з дапамогай гэтай «энцыклапедыi».

09.02.2022

"Заўтра ў віртуальнай кавярні ЗНО для мяне - важная гутарка, піша настаўніца Ганна Севярынец на сваёй старонцы, - Збіраемся абмеркаваць, як бы гэта нам так выкладаць беларускую мову і літаратуру, каб гэта сапраўды было выкладанне, а не нуда. То далучайцеся:)"

09.02.2022

Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.

02.02.2022

Як цікава і актыўна правесці Тыдзень гісторыі ў школе. Настаўнікі дзеляцца ідэямі. Сабралі лепшае для вас.

02.02.2022

Звяртаем увагу на створаны ў навучальным годзе 2020/2021 Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (рэжым доступу: https://eior.by/). Мэта рэсурса – дапамагчы вучням у дыстанцыйным вывучэнні матэрыялу, а таксама скарыстацца для ўдасканалення ведаў і ўменняў па асобным тэмам.

02.02.2022

У пачатку 2022 года выйшла кніга Мікалая Запрудскага і Галіны Сухавай “Эфектыўныя практыкі метадычнай работы ў школе”, якая дапаможа зразумець сутнасць і актуальнасць метадычнай работы

01.02.2022

Праект «Дзіцячы альбом» запачаткавалі спявачка Таццяна Грыневіч- Матафонава і музыка Зміцер Сідаровіч.

Старонкі