Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.03.2007

Прапануем спасылкі сайтаў, дзе можна спампаваць анімацыйныя ролікі для візуалізацыі розных фізічных працэсаў. Падборку зрабіла Тамара Мацкевіч.
Глядзець спасылкі

29.03.2007

Матэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна.

29.03.2007

Сцэнар да святкавання Вялікадня.
Дыялогі, гісторыя і цікавыя зьвесткі. “Танец з вербамі” і гульні з яйкамі: “ Біткі”, “Качанне яек”, “На паляўнічы спрыт”. Сцэнарый склалі настаўніца фальклорнага тэатра Ганна Давыдко і намеснік дырэктара па этнашколе Бярнарда Іванова.
Упершыню выканалі вучні 7-га класа ў 2001 годзе.

23.03.2007

- 25 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі адзначыць шэрагам канцэртаў па ўсім Мінску. Акцыя БРСМ мае назву «За незалежную Беларусь». Аб 11-й гадзіне на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі адчыніцца кірмаш, а 12-й тамсама пройдзе канцэрт творчых калектываў і выканаўцаў. Ля аэрапорту «Мінск-1» пройдзе фестываль моладзевай вулічнай культуры. >>>
- Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы маюць свой уласны сцэнар святкавання – яны маюць дазвол Мінгарвыканкама на шэсце ад Акадэміі навук да пл. Бангалор.

23.03.2007

Праца валанцёрамі з моладдзю ў Лодзі
Польскі фонд FERSO шукае валанцёраў для ўдзелу ў трох праектах. Праекты будуць праходзіць з 15.09.07 па 31.07.08. У кожным з трох праектаў ёсць па два месцы.
Праекты «Малады грамадзянін свету» і «Міжнародная дзіцячая ўсмешка”
Тэмы: экалогія, правы чалавека, культура, інфармаванне моладзі.
Мэты: заняткі з дзецьмі і моладдзю, арганізацыя мерапрыемстваў, паездак, трэнінгаў, заняткаў польскай мовы.
Праект «Дзеці, якія танчаць з светам»
Тэмы: мастацтва, культура, экалогія.

20.03.2007

Слоўнічак тынэйджэра.
Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў " The English used nowadays)". Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся.
Спампаваць слоўнік «The English used nowadays)"

20.03.2007

Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў «The English used nowadays». Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся.
Спампаваць слоўнік “The English used nowadays”

16.03.2007

Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць...
Лявон Карповіч з в. Лунна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы.

15.03.2007

Што думаюць пра новую школьную праграму па літаратуры розныя людзі
Чытайце, што думаюць Лявон Баршчэўскі, настаўнік літаратуры, укладальнік зборнікаў літаратуры; Вольга Іпатава, пісьменніца; Алесь Лозка, старшыня «Таварыства беларускай школы»; Вінцук Вячорка, старшыня Партыі БНФ; Алена Сом, настаўніца СШ №5 г. Полацка, а таксама рэдакцыя  Nastaunik.info і простыя людзі, якія сустрэліся на вуліцах Мінска. 

13.03.2007

Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.

Старонкі