Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.07.2007

Сцэнарый ранішніка «Беларусь мая сінявокая»

Сцэнарый ранішніка, прысвечанага Беларусі. Складзены настаўніцай Астрамечаўскай сярэдняй школы (Брэсцкі раён) К. М. Ляшкевіч.
Спампаваць сцэнар

26.07.2007

Сцэнарый ранішніка, прысвечанага Беларусі. Складзены настаўніцай Астрамечаўскай сярэдняй школы (Брэсцкі раён) К. М. Ляшкевіч.
Спампаваць сцэнар



25.07.2007

Эстонія абвяшчае конкурс для студэнтаў з Беларусі,
якія не маюць магчымасці працягваць навучанне ў ВНУ з палітычных прычынаў. Падчас конкурсу будуць адабраныя 5 студэнтаў з Беларусі. Стыпендыяты пачнуць навучанне ў студзені 2008 г. з праходжання курсу эстонскай мовы і культуры. Апошні тэрмін падачы заяваў: 31 кастрычніка 2007 г. Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

25.07.2007

АБВЕШЧАНЫ КОНКУРС НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ «ЛІДЭРСТВА»
Праграма «Лідэрства» прадугледжвае адбор кандыдатаў сярод тых, хто імкнецца да стварэньня дынамічнай і ўстойлівай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел у конкурсе: 31 жніўня 2007 г. Падрабязную інфармацыю а праграме «Лідэрства» і форму заяўкі глядзіце тут.

25.07.2007

Дзе і за колькі  можна сабраць дзіця ў школу
Спіс крамаў і кошты на школьнны рыштунак друкуе «Камсамольская праўда».
Да 1 верасня яшчэ больш месяца, але рыхтавацца да школы – самы час. Сёлета школьныя кірмашы будуць працаваць да 10 верасня ў 39-ці крамах Мінска. Бо апрануць і цалкам экіпіраваць да школы трэба 178 тысяч вучняў! Каб паспець усіх абслужыць, запланавана правядзенне ста выстаў-продажаў, 25 дэманстрацый мадэляў вопраткі, абутку і шмат прызоў і падарункаў.

23.07.2007

Выйшлі зборнікі з заданнямі сёлетняга цэнтралізаванага тэставання
Паводле БЕЛТА
У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў выдадзеныя першыя тры зборнікі серыі «Цэнтралізаванае тэставанне-2007». Пра гэта паведаміў дырэктар інстытута Мікалай Фяськоў. Падрыхтаваныя зборнікі па беларускай і рускай мовах, а таксама па матэматыцы. Усе тэставыя заданні ў зборніках тыя самыя, што былі на сёлетнім тэставанні. Плануецца, што астатнія кнігі па 11 прадметах, паступяць у гандль у канцы тыдня.

23.07.2007

Выдадзены новы метадычны дапаможнік
Метадычны дапаможнік «Выберы жыццё» па прафілактыцы ВІЧ/СНІД сярод моладзі аб'ёмам 49 старонак фармату А4 выдала грамадскае аб'яднанне «Фокус-група» у гэтым месяцы. Метадычны дапаможнік утрымоўвае тэарэтычны блок па тэме «ВІЧ/СНІД», тэарэтычны блок па тэме «Арганізацыя інфармацыйнага занятку», сцэнар інтэрактыўнага занятку па прафілактыцы ВІЧ/СНІД. У дадатку да дапаможніка размешчаныя ілюстрацыі, тэксты і інш.

23.07.2007

Твая кар'ера ў тваіх руках
Інстытут рынку працы" Фонду «Новы Стаў» (Польшча) арганізуе праграму для беларускай, польскай і ўкраінскай моладзі і, адпаведна, для людзей, што працуюць з ёй.  Беларускія ўдзельнікі (студэнты, школьная і навучальная моладзь) маюць магчымасць прыняць удзел у пяці адукацыйных мерапрыемствах, якія будуць арганізаваныя на тэрыторыі Рэспублікі  Польшча ў верасні-лістападзе 2007 г. 
З графікам  рэалізацыі праекта «Трансмежны цэнтр падтрымкі рынку працы» можна азнаёміцца тут. Першы трэнінг для школьнай моладзі «Твая кар'ера ў тваіх руках» будзе праходзіць у п. Насутув (Польшча) 16–19 верасня 2007г. Праграма трэнінга знаходзіцца  тут.
Кантактная асоба з якой можна звязацца па пытаннях удзелу ў праграме – супрацоўніца "Інстытута рынку працы" Фонда «Новы Стаў» Іванна Шубіна:  Ivanna Shubina <i.shubina@irp-fundacja.pl>

18.07.2007

ЕГУ абвясціў другі этап прыёмнай кампаніі ў магістратуру
З 15 па 22 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс) пройдзе другі этап прыёму дакументаў на магістарскую праграму «Культурныя даследаванні» (спецыялізацыі: «візуальныя і культурныя даследаванні» і «гендэрныя даследаванні»). на сайце ЕГУ

18.07.2007

Навіны ўступнай кампаніі: Настаўнікі будуць здаваць ЦТ.
За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы.

Праводле naviny.by
У капеечку можа ўляцець будучым абітурыентам удзел у цэнтралізаваным тэставанні. Дзяржава прыйшла да высновы, што сістэма тэставання патрабуе  ўдасканалення, а неабходныя для гэтага немалыя сродкі можна  выцягнуць з кашалькоў абітурыентаў і іх бацькоў. За ўдзел у цэнтралізаваным тэставанні будуць браць грошы. Цягнуць намерваюцца нямала. Такса можа скласці парадку 15 долараў з чалавека. Такую лічбу агучыў першы намеснік аддзела Адміністрацыі прэзідэнта Анатоль Рубінаў, які ўзначальвае Дзяржкамісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў.
 Але для тых, хто плануе паступаць у ВНУ налета, ёсць і добрая навіна. Складанасць тэстаў, верагодна, будзе паніжаная. А тэсты будуць выпрабоўваць на настаўніках – іх прымусяць выступіць ў ролі паддоследных трусікаў.
«Навошта такія тэсты, на якія нельга адказаць?», — задаецца пытаннем Анатоль Рубінаў. У пацверджанне сваіх словаў ён  прывёў дадзеныя статыст ыкі — з 195 тысяч чалавек, якія прайшлі тэставанне сёлета, толькі 18 чалавек змаглі набраць максімальную суму (100) балаў. На нездавальняльную адзнаку, а гэта 15 і меней балаў, было выканана каля 8% ад агульнай колькасці тэстаў. Такім чынам, на стадыі тэставання адсеялася да 25% абітурыентаў.
Артыкулы па тэме:
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта: «Каму патрэбныя тэсты, якія ніхто ня можа здаць?» 
Летась падчас уступнай кампаніі ў Беларусі было заведзена 14 крымінальных справаў
Міністэрства адукацы прагназуе сярэдні конкурс тры чалавекі на месца
Самы высокі конкурс сярод ВНУ першагй плыні ў Камандна-інжынернам інстытуце МНС


 

Старонкі