Архіў навін
Вочы адукатараў усяго свету засяроджаны на Фінляндыі, якая робіць выбар на карысць зменаў: ці зможа яна захаваць альбо палепшыць свае паказчыкі ў табелі аб рангах PISA?
У выніку шэрагу круглых сталоў і кансультацый на тэму стану адукацыі Асамблея НДА выпрацавала прыярытэтныя кірункі грамадскай дыскусіі ды ціску на дзяржаўныя структуры.
На сустрэчы ў даступнай для кожнага форме пойдзе гаворка пра будову рэчыва, малекулы і атамы. Леапольд Мазгакруцікаў пакажа навуковае шоу Ximikids з хімічнымі рэакцыямі.
Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але ў нядзелю 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў. Уваход вольны!
17 сакавіка Зямлю напаткала надзвычай моцная магнітная бура, самая магутная за апошнія 12 гадоў. Палярнае ззянне было такім моцным, што яго можна было назіраць нават з Мінска. Здымкі і тлумачэнні Віктара Малышчыца.
Сёння я даведаўся, што РІКВ апратэставаў рашэнне і мяне чакае новы суд, – паведаміў на сваёй старонцы Аляксей Васілеўскі. – Паспрабую растлумачыць, навошта я рашаю РТ і потым выкладваю гэтыя рашэнні.
«Intex-press»: У рамках эксперыменту педагогам пяці баранавіцкіх школ пачалі даплочваць за так званыя «неўласцівыя функцыі». Заробкі некаторых настаўнікаў выраслі да 8–10 млн рублёў.
Найлепшай настаўніцай у свеце назвалі выкладчыцу анлійскай мовы Нэнсі Этвэл з ЗША. У нядзелю на Глабальным форуме па пытаннях адукацыі і павышэння кваліфікацыі прайшла цырымонія ўзнагароджвання.
«Рэгіянальная газета»: Сёлета ў Маладзечанскім медыцынскім каледжы на медыцынскіх сясцёр будуць вучыць год і дзесяць месяцаў.
«Газета Слонімская»: Жылі-былі ў вучэбным дапаможніку лічба 55 і матэматычны знак Падзяліць. Аднаго дня паспрачаліся яны. Лічба 55 спрэчку завяла.