Архіў навін
Стыпендыі на навучанне і даследчую дзейнасць у Нарвегіі
Нарвежскі ўрад заснаваў стыпендыі, якія спрыяюць абмену дактарантамі/аспірантамі і маладымі даследчыкамі з іншых краін. Стыпендыі адчыненыя ва ўсіх галінах, у тым ліку прыкладное і выканаўчае мастацтва. Іх можна атрымаць у акрэдытаваных нарвежскіх універсітэтах, даследчых інстытутах, каледжах і іншых арганізацыях універсітэцкага ўзроўню.
Стыпендыя пакрывае выдаткі на дзесяцімесячнае прыбыванне ў Нарвегіі. Іх могуць атрымаць дактаранты, аспіранты і спецыялісты, якія атрымалі ступэнь доктара, кандыдата не болей за 6 гадоў таму. Кандыдаты мусяць валодаць англійскай альбо нарвежскай (дацкай, шведскай) мовамі.
Стыпэндыі даюцца на 1–10 месяцаў цягам аднаго навучальнага году. Асенні семестр – з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны снежня, веснавы – з сярэдзіны студзеня да сярэдзіны чэрвеня. Памер стыпендыі – 12 000 нарвежскіх кронаў у месяц для дактарантаў і 15 000 кронаў для кандыдатаў навук. Акрамя таго, пры доўгім прыбыванні вылучаецца 10 000 кронаў на абсталёўванне.
Штогод стыпендыі вылучаюцца прыкладна на 8 млн.кронаў і іх атрымліваюць каля 100 чалавек.
Да заявы на стыпендыю неабходна прыкласьці запрашэнне нарвежскага боку.
Апошні тэрмін падачы заявак: 22 красавіка 2009 году.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міждзяржаўнай асацыяцыі паслядыпломнай адукацыі па тэл. 495 434–24–38.
Паводле рассылкі belngo.info
Канферэнцыя па культуры і медыях у Вільні
Канферэнцыя на тэму «Культура і медыі: лакальныя і глабальныя аспекты» адбудзецца 22–23 мая ў Вільні. Галоўнай мэтай сустрэчы будзе аналіз і ўзмацненне сувязі паміж медыямі і культурай на глабальным і лакальным узроўнях.
Працоўныя мовы – англійская і літоўская.
Удзел ў канфэрэнцыі бясплатны. Арганізатары могуць пакрыць выдаткі на пражыванне і харчаванне, але не кампенсуюць выдаткі на праезд.
Магчымыя тэмы для выступаў (але не абавязкова імі абмяжоўвацца):
* Уплыў медыяў на сацыяльнае жыццё.
* Медыі і канструяванне ідэнтыфікацыі (нацыянальнай, этнічнай, гендэрнай).
* Пасярэдніцтва палітыкі, штодзённае жыццё і грамадская сфера.
* Арт-медыі і іх месца ў сучаснай культуры.
* Месца тэорыі медыяў у сучасным гуманітарным дыскурсе.
Каб прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна даслаць заяўку і рэзюмэ (да 1500 знакаў) па адрасе arunas_mickevicius@yahoo.com і vilius.dranseika@fsf.vu.lt.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай.
Спампаваць сцэнар
Спампаваць тэксты песень
Сцэнар Калядаў
Сцэнар распрацаваны настаўніцай музыкі мінскай школы №67 Наталляй Мікалаеўнай Пятніцкай.
Спампаваць сцэнар
Спампаваць тэксты песень
Творчы конкурс “Сямейны альбом. 1989–2009”
Запрашаем прыняць удзел у конкурсе, прысвечаным 20-ай гадавіне ад моманту падзення Берлінскага мура і аб’яднання Германіі.
Да ўдзелу ў конкурсе, які ладзіцца Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, можна дасылаць сямейныя гісторыі ў выглядзе фотаздымкаў, калажоў, малюнкаў, фільмаў, што адлюстроўваюць імгненні таго пераломнага моманту ў жыццях не толькі немцаў, але і беларусаў.
Мовы конкурса: нямецкая, беларуская, руская.
Апошні тэрмін – да 30 верасня.
Працы трэба дасылаць на эл.пошту volontaer@minsk.goethe.org альбо звычайнай поштай з пазнакай «Сямейны альбом» на адрас Інстытута імя Гётэ ў Мінску: Вул. Фрунзе 5, 220034 Мінск.
Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Летнік для аматараў птушак
З 25 красавіка да 5 траўня ў Тураве (Гомельская вобл.) Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзіць летнік па кальцаванні кулікоў ды іншых водна-балотных відаў птушак.
Летнік адбудзецца на базе станцыі кальцавання птушак “Тураў”.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, старэйшыя за 18 год, перавага аддаецца студэнтам.
Выйшаў новы даведнік даведнік для абітурыентаў ССНУ
Даведнік для абітурыентаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў выйшаў у выдавецтве «Вышэйшая школа». Зараз выпускнікі 2009 гады могуць азнаёміцца з правіламі прыёму, поўнай і дакладнай інфармацыяй аб формах навучання, спецыяльнасцях і спецыялізацыях, кваліфікацыях, якія можна атрымаць у выніку навучання, уступных выпрабаваннях, леташнім прахадным бале, прыкладным плане прыёму, кошце навучання. Нялішняй будзе інфармацыя аб магчымасці атрымаць месца ў інтэрнаце. У даведніку адзначаныя спецыяльнасці, на якія прымаюцца асобы з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама змешчаныя новыя праграмы ўступных выпрабаванняў на 2009 г.
Паводле газеты Звязда
Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак.
Калі ласка, пампуйце МАЛЯВАНКА
http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў.
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы.
ФЕСТЫВАЛЬ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЬШЧЫНЫ “КВЕТКА ПАЛЫН”
Арганізатары запрашаюць стаць гасцямі на першым пілотным фестывалі «Кветка Палын». Гэты фестываль ёсць прэзентацыя будучых фолькфэстаў 2010 і 2011 гадоў, якія прысвячаюцца разуменню культурнай трагедыі Чарнобыльскага рэгіёну.
На фестывалі будзе гаварыцца, грацца, спявацца толькі пра зніклую частку Еўрапейскай цывілізацыі. Яна ўжо ніколі не вернецца на гэтыя землі такой, якая была. Адзінае, што можна рабіць – папулярызаваць гэтую культуру як вялікую дохоўную спадчыну Усходняга Палесся і земляў цэнтральнага Падняпроўя.
Фестываль адбудзецца 3 мая 2009 года ў Мінску, Пр-т Газеты Праўды, 11 пры падтрымцы Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра ІВВ.
Калі ласка, зарэгіструйце гасцей з вашага боку напярэдадні.
Звяртайцеся да Васіля Грыня, прадзюсара фестывалю
маб + 375 29 6318569, e-mail hryn@anitex.by
Як толькі вы праінфармуеце арганізатараў, вам дашлюць персанальныя запрашэнні на фестываль.
Больш пра фестываль мажна даведацца на старонцы http://www.folk.by/palyn.html