Архіў навін
Амбасады і камісіі падаюць кандыдатуры да 1 кастрычніка
10 месяцаў навучання без атрымання навуковай ступені, але з набыццём прафесійнага досведу ў Злучаных Штатах. Кожны год каля 200 стыпендый.
Стыпендыятаў прымаюць 18 галоўных універсітэтаў ЗША. Праграма прапануе каштоўныя магчымасці для прафесійнага развіцця на аснове абраных курсаў ва ўніверсітэце, удзелу ў канферэнцыях, практычнага досведу працы. На працягу года стыпендыяты выконваюць індывідуальныя мэты праграмы і шчыльна супрацоўнічаць са сваімі калегамі на семінарах і практыкумах.
Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове спецыялістам у розных сферах, у тым ліку: кіраванне, планаванне і палітыка ў сферы адукацыі; кіраванне ў сферы вышэйшай адукацыі; выкладанне англійскай мовы як замежнай.
Настасся Гурына, ej.by
З першага верасня настаўнікаў Беларусі і Венгрыі чакаюць падобныя праблемы. Вось толькі рэакцыя педагогаў нашай краіны ды іх калег з дзяржавы, блізкай нам праз сацыялістычнае мінулае, ашаламляльна адрозніваецца.
Як вядома, у новым навучальным годзе ў Беларусі настаўнікаў стане менш, а працаваць давядзецца больш. Калі раней педагог вёў 18 урокаў на тыдзень, то цяпер будзе весці 20. З павелічэннем нагрузкі будзе павялічана і тарыфная стаўка – на 25%.
Беларускія настаўнікі не самотныя ў сваіх праблемах. У многіх краінах крызісныя тэндэнцыі ўрад спрабуе згладзіць скарачэннем бюджэту, а гэта значыць, бюджэтнікаў, размяркоўваючы нагрузку звольненых працаўнікоў сярод тых, хто застаўся.
Аляксандра Парахня, Вольга Юркевіч – Рэгіянальная газета
Сёлета гарадскія беларускамоўныя першыя класы з’явіліся ў віленскім рэгіёне толькі ў Ашмянах.
Звестак па Маладзечне пакуль няма. У Астраўцы адпаведных заявак ад бацькоў не было, а ў Смаргоні клас не сабралі.
Летась сітуацыя была такая: у той частцы рэгіёна, што месціцца ў Мінскай вобласці, у гарадах усе школы былі рускамоўныя, а ў вёсках − беларускамоўныя. А на Ашмяншчыне, Астравеччыне і Смаргоншчыне беларускія класы былі і ў гарадах.
Шаноўныя настаўнікі, вучні ды іх бацькі!
Неўзабаве – Дзень ведаў, які распачне новы навучальны год.
Ад шчырага сэрца ўсіх віншуем, зычым, каб веды былі радаснымі, сустрэчы – сяброўскімі, дні – цікавымі. Каб беларуская школа была тым месцам, куды хочацца прыходзіць.
Для вас – «Зноў у школе» са складанкі «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (словы А.Вольскага, музыка І.Лучанка, спявае Адась Матафонаў).
Наталья Алейнікава, Брестский курьер
Падобна, улады на свой лад успрынялі біблійны пасыл: «няхай не ведае левая рука твая, што робіць правая» – два ведамствы практычна адначасова прынялі рашэнні, якія кардынальна адаб’юцца на працы школьных настаўнікаў. Так, з 1 верасня Савет міністраў на 25% павысіў ім заробак, а Міністэрства адукацыі павялічыла гадзінную нагрузку, праз што рост дабрабыту педагогаў неяк адразу зменшыўся. Апроч таго, па краіне пракацілася хваля аптымізацыі сістэмы адукацыі, у народзе названая проста – скарачэнне. Брэстчыну гэты «вецер пераменаў» таксама не прамінуў.
Вячаслаў Зайцаў, Газета Слонімская
На працягу амаль усяго перыяду акупацыі Польшчай заходнебеларускіх земель (1921–1939 гг.) у грамадскiм жыццi беларусаў вялкую ролю адыгрывала Таварыства беларускай школы – культурна-асветнiцкая, а затым i рэвалюцыйна-дэмакратычныя арганiзацыя.
Датай стварэння Таварыства беларускай школы лiчыцца 22 лютага 1922 года, калi на адным з паседжанняў Цэнтральнай беларускай школьнай рады ў Вiльні была прынята пастанова стварыць спецыяльнае Таварыства беларускай школы, якому ЦБШР перадасць свае паўнамоцтвы і маёмасць.
Міхась Кудзейка
Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці.
Міхась Кудзейка
Сучаснае дэмакратычнае грамадства не прымае таптання на месцы сістэмы адукацыі, якая затрымалася дзесьці ў мінулым стагоддзі. Сучасны вучань – гэта не той ружовашчокі хлапчук або дзяўчынка з павязаным на шыі чырвоным гальштукам, гатовы на ўсё дзеля чыёйсьці ідэі. Сучасны вучань практычны і рацыянальны, самабытны і індывідуальны. Яго не прымусіш рэалізоўваць нечыя ідэі, ён сам ідэйны і мэтанакіраваны, калі гэтаму спрыяюць жыццёвыя ўмовы.
Адсутнасць такіх умоў мадэлюе сітуацыю адрыньвання ад рэальнай рэчаіснасці. Як вынік, мы бачым, з якім нежаданнем нашы дзеці ходзяць у школу, як сучасная інфармацыйная прастора (Інтэрнэт, тэлебачанне) складае ўсю большую канкурэнцыю інфармацыйнаму полю ўстановы адукацыі. Калі падумаць, то дзяцей можна зразумець: ці паўстане ў вас жаданне, у век развіцця камп’ютарных тэхналогій, дэмакратызацыі грамадскіх адносін хадзіць па адукацыю ў «мінулае», дзе пастаянна навязваюць «актуальныя» веды рэпрадуктыўнымі спосабамі выкладання, дзе вызначаюць паспяховасць навучання па рэйтынгавай сістэме, у якой асабовыя якасці не ўлічваюцца, як не ўлічваюцца інтарэсы, магчымасці і здольнасці саміх дзяцей… Вось і атрымліваецца, што наведванне школы звязана з неабходнасцю – але ніяк не з патрэбай. Як гэтую неабходнасць ператварыць у патрэбу? Рашэнне гэтай праблемы трэба пачынаць не з вучня, а з сістэмы адукацыі.
Апошні тэрмін – 15 верасня
Амбасада Нідэрландаў у Польшчы мае дзве праграмы на 2013 год на фінансаванне праектаў, скіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: Праграму Малых Праектаў Амбасады (МАТРА фонд) і Фонд Правоў Чалавека.
Максімальны памер гранта – 25 000 еўра. Заяўкі павінны быць пададзеныя згодна з патрабаваннямi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека. Акрамя таго, дзейнасць па праекце і падыходы да праектаў павінны перагукацца з мэтамi МАТРА фонду і Фонду Правоў Чалавека.
Вадзім Жылко
У свой час яшчэ Макаранка з сумам згадваў, як ягоныя незычліўцы з ліку «чынавенства ад педагогікі» катэгарычна выступалі супраць нават мінімальных грашовых заробкаў ці прэмій для выхаванцаў калоніі: маўляў, грошы – ад нячысціка, яны несумяшчальныя з выхаваннем дзіцяці, распальваюць уласніцкія інстынкты ды хцівую канкурэнцыю паміж навучэнцамі…
Часы цяпер зусім іншыя, грошы для нашага грамадства сталі ці не найгалоўнейшым сімвалам паспяховасці, але наколькі прысутнічае гэтая тэматыка ў сістэме беларускай сярэдняй адукацыі? Вось жа ў суседніх краінах (Расія, Украіна…) усё актыўней прапагандуецца і пашыраецца такі прадмет, як «Фінансавая пісьменнасць». У Беларусі ў гэтым кірунку таксама вядзецца пэўная праца. Але пра тое мы пагаворым трохі пазней, а пакуль дамо слова бацькам, якіх папросім адказаць на пытанне: ці патрэбна даваць грошы дзецям, асабліва ў малодшых класах?