Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.07.2013

Вадзім Жылко

Штогод 20 ліпеня ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень шахмат. І хоць на прасторах былога СССР старажытная гульня, на жаль, шмат у чым страціла папулярнасць, але рэнамэ «гульні для разумных» усё ж захавала. Нават тыя, хто ў шахматы сам не гуляе, «па інэрцыі» ставяцца да іх з пэўнай доляй павагі.
Аўтар гэтых радкоў аддаў гульні на 64 клетках не адно дзесяцігоддзе жыцця – пераважна як аматар, але былі і перыяды, калі шахматы дапамагалі зарабляць на хлеб надзённы: у прыватнасці, у якасці кіраўніка шахматнага гуртка пазашкольнай установы, кіраўніка шахматнага клуба ўстановы культуры і нават некалькі месяцаў у якасці выкладчыка спецкурсу «Шахматы» ў адной з гімназій (дакладней, у прагімназіі, паколькі заняткі вяліся ў чацвёртым класе). Вось аб гэтым аспекце шахмат, іх сувязі са школай, і хацелася б трохі паразважаць.

17.07.2013

У школе, дзе працуе выкладчык інфарматыкі Яўген Лагуноў, паўстала пытанне наконт працы настаўніка-прадметніка ў суботні дзень. Што ж такое суботні дзень у школе? Ці з’яўляецца ён законным працоўным днём настаўніка, а калі з’яўляецца, то ў якіх выпадках?

17.07.2013

Яўген Лагуноў, Блог настаўнікаў Беларусі

Яшчэ месяц – і настаўнікі выйдуць на працу (прынамсі, большасць з настаўнікаў), паколькі ў 20-х днях пачынаюцца жнівеньскія секцыі. Але цяпер гутарка пойдзе не пра гэта...
Падставай для напісання дадзенага артыкула паслужыў леташні канфлікт «мясцовага маштабу» ў школе, дзе я працую. Пытанне тычылася працы настаўніка-прадметніка ў суботні дзень.
Што ж такое суботні дзень у школе? Разбярэмся, ці з’яўляецца ён законным працоўным днём настаўніка, а калі з’яўляецца, то ў якіх выпадках.

16.07.2013

Апошні тэрмін – 18 жніўня

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае ў школу-семінар «Еўрапейскі Саюз у школе: ад тэорыі да практыкі», якая пройдзе з 23 па 25 жніўня на базе пад Мінскам.
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі і студэнты педагагічных спецыяльнасцяў, якім цікавая тэма «Еўрапейскі саюз у школе» і магчымасці выкарыстання яе ў працы са школьнікамі.
Задачы школы-семінара: абмен досведам рэалізацыі мерапрыемстваў па зададзенай тэматыцы; пашырэнне метадычнай базы па тэме Еўрапейскага саюза; павышэнне кампетэнтнасці педагагічнага праектавання; абмеркаванне перспектываў прасоўвання атрыманага досведу ў межах навучальна-выхаваўчага працэсу ў школах.
Удзельнікі атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме школы-семінара.

12.07.2013

У хрэстаматыі дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.

12.07.2013

Залатая яблынька. Казкі, легенды, паданні. Хрэстаматыя дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту

У чытанцы «Залатая яблынька» сабраныя народныя казкі, легенды і паданні, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў.
Фальклорныя пярліны пераказалі такія майстры слова як Якуб Колас, Крыстына Лялько, Уладзімір Сіўчыкаў, Уладзімір Ягоўдзік і Алесь Якімовіч, а сярод арыгінальных твораў – тэксты Яна Баршчэўскага, Пятра Васючэнкі, Клаўдзіі Каліны, Янкі Купалы, Максіма Танка, Станіслава Шушкевіча.
Укладальнікам тома выступіў пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў, а аздобіла яго сваімі малюнкамі мастачка Алена Карповіч.
Адрасуецца кніжка дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, а таксама навучэнцам педагагічных коледжаў, настаўнікам і выхавацелям.

12.07.2013

Тэма нумару: «Добры ўрок»

Якім павінен быць добры ўрок? Мы прапанавалі адказаць на гэта пытанне настаўнікам, удзельнікам курса дыстанцыйнага навучання па актыўнай ацэнцы. Адказ можна было даць вельмі кароткі (1 – 2 абзацы), на ўсе гэтыя тры ці на адно з трох пытанняў.
1. Як Вы думаеце цяпер: у добрым уроку павінны быць элементы АА – ці гэта неістотна?
2. Што ў ім абавязкова павінна быць?
3. А чаго ў добрым уроку не павінна быць ніколі?

12.07.2013

Тэма нумару: Бацькоўскі сход

- Як стварыць і зарэгістраваць суполку, раённае (гарадское) аддзяленне ТБШ
- Парады сябрам бацькоўскіх камітэтаў
- Карысныя інтэрнэт-рэсурсы
- Бацькам пра актыўную ацэнку
- Абвесткі

12.07.2013

Тэма нумару: Дзень роднай мовы

- Як святкуем, так жывем
- Мы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску!
- Моўная сітуацыя ў мінскай гімназіі №4 – у цэнтры ўвагі ТБШ
- «Беларускае пяціборства – ХІІ»: Мовай тваёй жыву!
- Дзе ў Мінску можна вучыцца па-беларуску?
- Абвесткі

11.07.2013

Вадзім Жылко

Лунінец – райцэнтр на самым усходзе Брэсцкай вобласці, найперш вядомы як чыгуначны вузел і «сталіца» клубнічнага краю. Што датычыцца сферы адукацыі, то ў райцэнтры чатыры агульнаадукацыйныя школы, адзін ліцэй, два прафесійна-тэхнічныя каледжы (політэхнічны і сельгасвытворчасці). А яшчэ – некалькі дзіцячых садоў, Цэнтр дзіцячай творчасці, дзве дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, цэнтр карэкцыйнага развіцця. Не забудземся таксама пра не адзін дзясятак сельскіх школ і пра горад Мікашэвічы, які належыць да Лунінецкага раёна і ў якім маюцца тры школы і гімназія. Так ці інакш, а ў сферы адукацыі Лунінеччыны працуе не адна сотня людзей.

Старонкі