Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.06.2013

29 чэрвеня

Свята традыцыйнай культуры «Зялёныя святкі» пройдзе ў Магілёве 29 чэрвеня на тэрыторыі этна-комплекса ў Казіміраўцы. Яго ладзіць гарвыканкам і «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
Фэст прымеркаваны да Троіцы. Гурты з розных куткоў Беларусі пакажуць мясцовыя асаблівасці траецкіх святкаванняў.
– «Зялёныя святкі» – характэрная для Магілёўшчыны назва траецкіх святаў, – кажа адна з арганізатараў свята Ганна Сілівончык. – Зялёныя, бо ў гэты перыяд дрэвы і кветкі знаходзяцца ў росквіце. Святкі, бо сюды ўваходзіць цэлы цыкл абрадаў.
На фестываль у Магілёў з’едуцца музыкі і рамеснікі з усёй Беларусі. Сярод удзельнікаў вядомыя беларускі фолк-гурты: «Гуда» і «Горынь», «Кудмень», капэла «На Таку», клуб традыцыйнага танцу «СІТА». Аўтэнтычныя траецкія абрады пакажуць бабулі з Бялыніцкага і Чавускага раёнаў.
Уваход на фэст вольны.

27.06.2013

Мікалай Запрудскі, Кіраванне ў адукацыі

У любой дзейнасці чалавека неабходнымі яе элементамі з’яўляюцца кантроль і ацэнка. Менавіта яны выступаюць рэгулятарамі гэтай дзейнасці, даюць чалавеку інфармацыю аб тым, наколькі паспяхова ідзе працэс, якія існуюць складанасці. Гэта дазваляе ў выпадку неабходнасці карэктаваць свае дзеянні. Кантрольна-ацэначная дзейнасць – гэта дзейнасць па кантролю і ацэнцы ходу і вынікаў таго або іншага працэсу. Кантроль разумеюць як працэс параўнання кантралюемага аб’екта, дзейнасці з эталонамі, нормамі, крытэрыямі. Ацэнка – гэта вуснае або пісьмовае выражэнне вынікаў кантролю.
Перадусім, звернемся да традыцыйнай практыкі кантрольна-ацэначнай дзейнасці ў адукацыйным працэсе. У большасці яна характарызуецца наступным: адзіным кантралёрам і ацэншчыкам на ўроку з’яўляецца настаўнік, вучні і бацькі пазбаўлены адпаведных паўнамоцтваў; ацэньваюцца толькі вынікі навучання (тое, як ідзе працэс засваення ведаў застаецца па-за ўвагай); змест кантролю (што будзе ацэньваецца) часта засакрэчаны; на ўроках зашмат часу траціцца на кантроль (патрэбна ж выставіць адзнакі); прымяняецца толькі бальная або рэйтынгавая ацэнка; адзнакі іншы раз выкарыстоўваюцца як сродак уціску на вучняў.

26.06.2013

Віктар Лістападаў, zautra.by

«Напэўна, чыноўнікі зразумеюць, што ў адукацыі ёсць праблемы, калі будуць разбурацца масты, пабудаваныя выпускнікамі ВНУ, якія спачатку прайшлі школу, пасля ўніверсітэт і паўсюль атрымлівалі адзнакі без ведаў», – лічаць настаўнікі.
У нашых школах практычна не пакідаюць праз непаспяховасць на другі год. Для людзей, ангажаваных у сферу адукацыі, відавочна, што гэта не адлюстраванне поспехаў школьнікаў, а дэманстрацыя крывадушнасці і фальсіфікацыі, прысутных у сістэме сярэдняй адукацыі.

26.06.2013

Іна Хоміч, Брестский курьер

«Добрый день, Инна. Приношу извенения за задержку ответов на вопросы – в гимназии горячая пора экзаменов. Освобожусь – напишу. С уважением Елена Шкулепа». Гэта афіцыйны адказ дырэктара брэсцкай гімназіі №4 на просьбу журналіста пракаментаваць факты фізічнага і маральнага гвалту з боку персанала школы ў дачыненні да вучняў пачатковых класаў. І нават такі адказ атрымаць удалося не адразу.

25.06.2013

Дзяніс Марціновіч 25 чэрвеня 2003 года, дзесяць гадоў таму, з’явілася пастанова Савета Міністраў РБ № 850. Згодна з ёй Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў ліквідаваны з мэтай «аптымізацыі сеткі агульнаадукацыйных устаноў».

25.06.2013

Наша слова

Нядаўна ў СМІ прайшла інфармацыя пра рэгістрацыю на цэнтралізаванае тэставанне. Толькі 33564 ўдзельнікі цэнтралізаванага тэставання абралі беларускую мову, а на рускую мову зарэгістраваліся 83829 чалавек. Беларускую мову такім чынам абралі 28,59%.
Аднак сітуацыя ў рэгіёнах некалькі іншая. Так у Лідзе на беларускую мову зарэгістраваліся 1268 чалавек, а на рускую – 1100 чалавек. Гэта значыць, што на беларускую мову зарэгістравалася 53,55%.
У Лідзе тэставанне праходзяць дзеці з Лідскага і прылеглых раёнаў (Воранаўскага, Івейскага, часткова Дзятлаўскага і Шчучынскага). Найбольш слабое звяно ў плане беларускасці – безумоўна 100-тысячная Ліда, дзе ўсе 16 школ рускамоўныя ды плюс горад Бярозаўка. Выдзеліць з дадзеных тэставання Лідскі раён праблематычна, але ёсць звесткі пра здачу выпускных экзаменаў.

 

24.06.2013

Апошні тэрмін прыёму заявак – 21 ліпеня

«Цэнтр супрацы моладзі» ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, з 2012 па 2015 г. ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў з Малдовы, Украіны, Беларусі і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобласць).
Увосень 2013 г. адбудуцца два навучальныя візіты: 14 – 25 кастрычніка; 11 – 22 лістапада.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі – маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя студэнты ці прадстаўнікі грамадскіх арганізацый ва ўзросце 20 – 30 гадоў. Удзельнікі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца больш аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах, а таксама аб урадзе, бізнесе, СМІ, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях.

24.06.2013

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня, 18.00

11 – 16 жніўня 2013 г. у Таліне (Эстонія) адбудзецца навучальны візіт «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі».
Арганізатары візіту – Е-Governance Academy і Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Пакт.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адукацыйнага сектара Беларусі: сябры няўрадавых арганізацый, аналітычных цэнтраў і камерцыйных устаноў, якія працуюць у сферы адукацыі, а таксама настаўнікі, выкладчыкі, персанал навучальных устаноў.
У праграму ўваходзіць наведванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Эстоніі, устаноў для дзяцей з асаблівымі патрэбамі, сустрэчы з няўрадавымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы навучання інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям, знаёмства са спецыялізаванымі інфармацыйнымі сістэмамі, а таксама візіт у Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі ды ў Нацыянальны цэнтр экзаменаў і кваліфікацыі.

20.06.2013

Алена Палейка

13 чэрвеня ва ўтульным старажытным горадзе Німбурк у гімназіі Каменскага адбыўся фінал чэшскага конкурсу сацыяльных праектаў школьнікаў «Ja, občan», што ў перакладзе на нашую гучыць як «Я, грамадзянін». Беларускім педагогам чэшскі вопыт будзе цікавым, бо з новага навучальнага году ў нашай краіне стартуе конкурс сацыяльных праектаў школьнікаў «Мы – грамадзяне Беларусі».
«Я, грамадзянін» гэтага года ў Чэхіі – восьмы па ліку. Арганізатарамі конкурсу выступаюць некалькі грамадскіх і дзяржаўных арганізацый, а нязменнымі каардынатарамі – настаўнікі- энтузіясты Радак Прахазка ды Марцін Матэйка. Галоўная мэта конкурсу: спрыяць усведамленню школьнікамі пачатку вялікіх учынкаў з малых справаў, неабходнасці ўласнага ўдзелу моладзі ў жыцці сваёй школы, роднай вёскі ці горада, раёна, краіны. Патрыятызм пачынаецца з пасаджанага дрэва ці адрамантаванай лавачкі, дапамогі самотнаму старому суседу ці малым у сваім двары. 

 

18.06.2013

22 чэрвеня

Сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці Беларусі і працаўнікоў сферы адукацыі «Вяртанне сучаснай школы да прынцыпаў гуманізацыі» адбудзецца ў 14.00 у рэдакцыі «Брэсцкага кур'ера» па адрасе: вул. 17 верасня, д. 22.
Запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх структур, сродкаў масавай iнфармацыi, структур адукацыі.
Абмяркоўваюцца пытанні: 1. Праблема небяспекі дэгуманізацыі сістэмы адукацыі; 2. Фармаванне чалавекастваральнага фактару ў культуры ведаў дзяцей і моладзі; 3. Забеспячэнне належнай абароны дзяцінства ва ўстановах адукацыі; 4. Ініцыятывы і падрыхтоўка кадраў для працы з гіперактыўнымі дзецьмі. 
 Арганізатары просяць паведаміць загадзя, калі вы жадаеце дапоўніць парадак дня сваімі тэмамі.

Старонкі