Архіў навін
У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.
Апошні тэрмін – 13 чэрвеня
15 чэрвеня ў Мінску пройдзе прэзентацыя доўгатэрміновага трэнінгу «"Via Experientia – 4" – Міжнародная акадэмія навучання праз досвед».
Праграма арыентавана на спецыялістаў, якія працуюць у сферы навучання: спецыялістаў кампаніяў па працы з персаналам, кансультантаў, менеджараў, трэнераў у галіне нефармальнай адукацыі, выкладчыкаў і супрацоўнікаў сістэмы фармальнай адукацыі, сацыяльных работнікаў ды інш.
Удзел у прэзентацыі – бясплатны.
4 чэрвеня ў Мінску пасля цяжкай хваробы памёр лінгвіст, педагог, журналіст Юрась Бушлякоў.
29 мая яму споўнілася 40 гадоў.
Як многія мінскія школьнікі 1980-х, ён быў вызвалены ад беларускай мовы, не вывучаў яе да 10 класа. А пасля... закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў яго з чырвоным дыпломам. У 2003 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў на родным філфаку, у Коласаўскім ліцэі, у Карлавым універсітэце (Прага).
У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.
Беларусь. 1942. Разгар фашысцкай акупацыі і партызанскай вайны. Недалёка ад хутара, дзе жыве чыгуначны абходчык Сушчэня, узарваны цягнік. Невінаватага Сушчэню арыштоўваюць разам з групай дыверсантаў, але не караюць смерцю, а адпускаюць на волю. Разносіцца чутка, што Сушчэня – калабарацыяніст, і партызаны Бураў і Войцік прыязджаюць забіць здрадніка...
Наша Ніва
Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася 117768 чалавек.
Рэкордна нізкая колькасць абітурыентаў выбрала для здачы на тэставанні беларускую мову – усяго 33 564 (28%).
Усе апошнія пяць гадоў гэтая лічба няўхільна скарачалася. У 2012 ЦТ па беларускай абралі 32%, у 2011 – 35%, у 2010 – 39%, у 2009 – 37%, у 2008 – 42%.
Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня
15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.
Апошні тэрмін – 31 жніўня
У 2013 годзе ў г.Светлагорску Гомельскай вобласці плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні».
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне.
У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гістарычна-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі. Мяркуецца таксама публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).
Ад 3 чэрвеня пачнецца набор у першыя класы школ.
Апошні тэрмін – 1 ліпеня
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб'яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband eV» (ФРГ) у Беларусі абвесціла конкурс міні-праектаў, скіраваных на разьвіццё вясковых рэгіёнаў і падтрымку мясцовых гістарычна-культурных ініцыятываў.
Ключавыя мэты конкурсу – прасоўванне каштоўнасці лакальнай гісторыі, самабытнай культуры і прыроднай разнастайнасці ды іх выкарыстанне ў праграмах па разьвіцці вясковых тэрыторыяў, стварэнне і/або ўмацаванне патэнцыялу мясцовых ініцыятываў і падтрымка інавацыйных падыходаў да развіцця вясковых рэгіёнаў.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія арганізацыі, дзяржаўныя ўстановы, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сферы адукацыі і культуры, мясцовыя органы ўлады.