Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.04.2013

Апошні тэрмін – 8 мая

Да ўдзелу ў доўгатэрміновым адукацыйным курсе «Акадэмія Першых – 2» запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Мэта курсу – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідэраў, якія будуць браць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцяў.
Адукацыйны курс складаецца з 5 семінараў і сустрэчы па ацэнцы вынікаў праекта (17 семінарскіх дзён), а таксама хатніх заданняў і рэалізацыі навучальных праектаў. Кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат.

25.04.2013

Апошні тэрмін – 10 мая

Міністэрства замежных справаў Чэхіі вылучае 140.000 еўра на малыя праекты, якія будуць ажыццяўляцца краінамі-сябрамі Усходняга Партнёрства ў 2013 г. Праект абавязкова павінен зангажоўваць болей за адну краіну УП і быць скіраваны на вырашэнне праблемаў, актуальных для некалькіх краінаў.
Перавага будзе надавацца праектам, датычным тэмаў працы 1-й і 4-й працоўных групаў Форуму грамадзянcкай супольнасці УП. Праект мусіць быць пачаты 1 чэрвеня і скончаны да 15 кастрычніка 2013 г.
Максімальны памер гранта – 20.000 еўра.

25.04.2013

Гарбузік №4: Космас

У нумары:
- вясёлыя вершыкі і загадкі з англійскага фальклёру з аўтарскімі малюнкамі і заданнямі;
- касмічная энцыклапедыя;
- міжпланетная суперзадача;
- майстраванне іншапланетніка (у малюнках і фотаздымках);
- гульня «Раскідач у хаце»;
- тузін спосабаў запомніць лета;
- што такое вясёлка?
- апавяданне для самых маленькіх;
- вясёлыя карцінкі і вершыкі для вывучэння англійскай мовы;
- казка «Мышы ляцяць на Марс»;
- касмічная крыжаванка;
- адказ на пытанне «Чаму зоркі мігцяць?»;
- і шмат сюрпрызаў, усмешак, радасных адкрыццяў і прыемных уражанняў!

25.04.2013

Яўген Лівянт, kp.by

Ці рэальна ў школах адрадзіць профільнае навучанне?
На пачатку красавіка на сайце Міністэрства адукацыі з’явілася інфармацыя пад загалоўкам: «З 1 верасня ў X класах сярэдніх школ дазваляецца арганізоўваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні». Слова «дазваляецца» ў загалоўку мяне крыху здзівіла.

24.04.2013

У часопісе «Матэматыка: праблемы выкладання» (№ 2, 2013 г., с. 57 – 61) надрукаваны артыкул Міхася Булавацкага, рэкамендаваны настаўнікам матэматыкі і – асабліва – рэпетытарам.
Тэкст артыкула можна спампаваць на нашым сайце.

22.04.2013

Прыём заявак з 21 па 31 мая 

24-ы метадычны летнік «Альхоўка-2013» і аўтарскія курсы М.І.Запрудскага па тэме «Тэорыя і практыка абагульнення вопыту педагагічнай дзейнасці будуць праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2013 г. 
Як стаць удзельнікам?
1. Вельмі захацець.
2. Напісаць заяўку, у якой пазначыць: • прозвішча, імя, імя па бацьку; • месца працы, пасаду; • хатні адрас; • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, які падпіша загад аб вашай камандзіроўцы (калі яе дадуць); • колькі раз вы былі ў нашым летніку; • па якой тэме вы збіраецеся абагульняць свой вопыт.
3. Даслаць заяўку.

 

19.04.2013

Працэс падрыхтоўкі вучнёўскага даследавання

Даследчая дзейнасць школьнікаў – дзейнасць, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым вынікам і прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для традыцыйнага навуковага даследавання: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, падбор методык даследавання, збор матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя высновы.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль паэтапна разглядае ўвесь працэс падрыхтоўкі даследавання: ад выбару тэмы – да абароны работы.

18.04.2013

20 – 21 красавіка

Гэтымі выходнымі ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка з ініцыятывы ЮНЕСКА вось ужо 30 год.
У межах фэсту пройдуць эксурсіі на розныя тэмы па розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве. Традыцыйна ў спісе – дзіцячыя маршруты.
Поўны спіс экскурсій можна паглядзець на fest.icomos.by.

16.04.2013

З чым асацыюецца выраз «рэформа адукацыі» ў беларускага настаўніка? Як правіла з нечым непрыемным і непатрэбным. Ці гэта так насамрэч? Прапануем паглядзець анімаваны ролік лекцыі Кена Робінсана «Новы погляд на сістэму адукацыі».

16.04.2013

19 красавіка

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) ладзіць у Мінску публічную лекцыю «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў». Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Універсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.
Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Лекцыя адбудзецца 19 красавіка у канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00. Уваход вольны.


Старонкі