Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
02.11.2012

Апошні тэрмін – 30 снежня

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр “Трэці сектар”» распачынае конкурс «Будзь у Трэцім!», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гарадзеншчыны, якія робяць вялікі ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.
Конкурс, скіраваны ў першую чаргу на Гродна і Гарадзеншчыну, будзе праводзіцца ў сямі намінацыях, сярод якіх «Валанцёр года», «Інтэрнэт-прарыў года», «Лепшы творчы праект», «Лепшая кампанія па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці», «Дабрачыннасць», «Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя», «Захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны».

01.11.2012

«Віцебская вобласць для бізнесу і інвестыцый»


Партал vitinvest.by на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Лeaнiд Шур, Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва і трансферу тэхналогій ТДА «Віцебскі бізнес-цэнтр».
Мэта рэсурсу – развіццё прадпрымальніцтва, у тым ліку інавацыйнага. Падтрымка прыватнага бізнесу спрыяе разняволенню грамадзян, вызваленню ад адміністрацыйнага дыктату. Ужыванне інавацый дапамагае прадпрымальнікам стаць больш незалежнымі і з большай паспяховасцю канкураваць з дзяржаўнымі арганізацыямі. Пры гэтым важна і падтрымліваць пастаянны дыялог з уладамі для паляпшэння дзелавога асяроддзя...

01.11.2012

«Інтэлектуальная майстэрня ўстойлівых перамен»

Інфармацыйна-адукацыйнае асяроддзе ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі sites.google.com/site/akciasledceloveka на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіў Сяргей Кальцоў, ДУА «Падсолтаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».
Адкрытая мадэль адукацыі, якая ўзнікла ў канцы XX стагоддзя, сёння прызнана ў многіх краінах свету найбольш эфектыўнай. Пад адкрытай адукацыяй маецца на ўвазе сістэма арганізацыйных, педагагічных і інфармацыйных тэхналогій, якія забяспечваюць працэс навучання на аснове абмену інфармацыі з мэтай аказання адукацыйных паслуг у індывідуальнай форме. Такая сістэма адукацыі заснавана на адкрытых стандартах і інтэрфейсах, якія забяспечваюць мабільнасць, стабільнасць і эфектыўнасць сістэмы...

31.10.2012

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.

31.10.2012

Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

30.10.2012

Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа 

Даслала Алена Панкратава, ДУА «Сярэдняя школа № 20 г.Оршы», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Праект складаецца з мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў, і прадстаўлены 3 распрацоўкамі:
1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»;
2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»;
3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мерапрыемствы аб’яднаны паводле прынцыпу падачы матэрыялу: засваенне вучэбнага матэрыялу адбываецца на фоне знаёмства вучняў з сучаснай беларускай культурай і ў адпаведнасці са значнымі культурна-гістарычнымі падзеямі.

30.10.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 28 лістапада

«Youth Leadership Program with Belarus» – чатырохтыднёвая праграма моладзевага лідарства, арганізаваная Дзяржаўным дэпартаментам ЗША з мэтай развіцця ўзаемаразумення паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі. Моладзь з Беларусі і ЗША будзе ўдзельнічаць у семінарах і мерапрыемствах, скіраваных на стварэнне каманды, вызначэнне мэтаў, планаванне праекта, удзел у грамадскім жыцці і валанцёрскую дзейнасць.
Для ўдзелу ў праграме заяўнікі з Беларусі павінны: мець дату нараджэння з 1.01.1996 па 1.05.1998 уключна; вучыцца ў 8, 9 ці 10 класе; мець акадэмічную паспяховасць не ніжэй за «добра»; прадэманстраваць высокі ўзровень валодання англійскай мовай; быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь; прадэманстраваць лідарскі патэнцыял і жаданне зрабіць унёсак на карысць супольнасці; адпавядаць патрабаванням ЗША для атрымання візы; мець магчымасць прыехаць у ЗША ў ліпені 2013 г.; не быць блізкімі сваякамі супрацоўнікаў праграмы.

29.10.2012

«Стварэнне сайта “Дзень беларускага пісьменства”»

Даследчую працу вучня Уладзіслава Лаўцэвіча на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» даслала навуковы кіраўнік, Лідзія Раманчук, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Пазакласная работа па прадмеце «інфарматыка» патрэбна не толькі дзецям, але і настаўніку. Навучальных гадзін на інфарматыку адводзіцца мала, а праграма становіцца ўсё больш насычанай, бо інфарматыка – гэта навука, якая хутка развіваецца.
У гэтым годзе святкавалі Дзень беларускага пісьменства ў г. Глыбокае. За шматгадовую гісторыю свята сайт belpismennost12.ucoz.ru – першы інтэрнэт-сайт, прысвечаны гэтай падзеі.

29.10.2012

Апошні тэрмін – 1 лістапада 18.00

Многія ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі. Мэта конкурсу «Народны журналіст» – заахвоціць здольных сказаць пра мясцовую праблему так пераканаўча, што дзеля яе вырашэння людзі аб’яднаюцца.
З матэрыялаў, дасланых на конкурс:
- Беларускамоўная група? Гэта немагчыма!..
- Адукацыя...
- Позірк на сябе з боку, або ці з’яўляюцца сучасныя студэнты элітай грамадства?..
- Как чиновники довели процветающий детский сад до ручки...

29.10.2012

...па новых правілах атэстацыі сваё прафесійнае майстэрства трэба будзе перыядычна даказваць

Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю педагогам цяпер давядзецца пацвярджаць кожныя пяць гадоў. У наймальнікаў будзе права паставіць пад сумненне кваліфікацыйную катэгорыю педагагічнага работніка. Больш за тое, па выніках атэстацыйнай гутаркі кваліфікацыйную катэгорыю педагогу могуць як павысіць, так і панізіць, і нават увогуле пазбавіць яго кваліфікацыйнай катэгорыі. Аб усіх нюансах новага парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў журналісту «Звязды» Надзеі Нікалаевай расказаў намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Раман Дапіра.

Старонкі