Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка
Тэма сёлетняга фестываля, які адбудзецца 3 – 4 лістапада на базе гімназіі №1 Гродна, – талерантнасць.
У праграме: майстар-класы, творчая вечарына, ролевыя гульні, пляцоўкі па абмене досведам, акцыя «У імя жыцця без ВІЧ», канцэрт і ўручэнне сэртыфікатаў.
Да ўдзелу запрашаюцца дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА і госці (дэлегацыі з 3 – 4 вучняў і 1 куратара).
Арганізатары могуць даслаць, пры патрэбе, палажэнне з пячаткамі ў сканаваным выглядзе ці праз факс, а таксама дапамагчы з жытлом.
Апошні тэрмін прыёму дакументаў – 11 студзеня 2013 г.
Пасольства Дзяржавы Ізраіль у РФ, Міністэрства Замежных спраў Дзяржавы Ізраіль, Цэнтр міжнароднай супрацы «МАШАВ» ладзяць міжнародны сімпозіум «Творчае мысленне ў спецыяльнай адукацыі» з 3 па 27 лютага 2013 г.
Патрабаванні да кандыдатаў: кіраўнікі дзяржаўных адукацыйных устаноў і няўрадавых арганізацый; спецыялісты і эксперты ў сферы адукацыі; кіраўнікі бізнесу; адміністрацыя прыватных навучальных устаноў.
У праграме курсу: распрацоўка інавацыйных і творчых мерапрыемстваў у сферы спецыяльнай адукацыі ды інтэграцыі дзяцей з асаблівымі патрэбамі; распрацоўка падыходаў, метадаў і арганізацыйных мадэляў аб’яднання сістэмы адукацыі.
Апошні тэрмін падачы дакументаў – 1 лістапада 2012 г.
Вы хацелі б прыняць удзел у семінары павышэння кваліфікацыі ў Германіі? Удасканаліць свае веды ў галіне мовы, методыкі і краіназнаўства, а таксама пазнаёміцца з Германіяй і ейнай культурай? У такім разе Вы можаце падаць дакументы на атрыманне стыпендыі для павышэння кваліфікацыі ў Германіі ў 2013 г.
Вы можаце падаць заяўку на стыпендыю, калі Вы:
• з’яўляецеся настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтуеце будучых настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займаецеся іх перападрыхтоўкай
• у бліжэйшыя некалькі гадоў будзеце працаваць настаўнікам нямецкай мовы альбо рыхтаваць настаўнікаў нямецкай мовы, альбо займацца іх перападрыхтоўкай
• гатовы перадаваць здабытыя на семінары веды калегам у Вашай навучальнай установе
• стала ўдзельнічаеце ў адукацыйных праграмах Інстытута імя Гётэ ў Беларусі, а таксама ў падрыхтоўчых ці паслякантактных семінарах, калі яны прапануюцца Інстытутам імя Гётэ
• належыце да мэтавай групы абранага семінара
• гатовы ўдзельнічаць у семінары ўключна з яго рамкавай культурнай праграмай
• маеце добрыя веды нямецкай мовы, г. зн. у стане ўдзельнічаць у гутарках і дыскусіях на нямецкай мове (выключэннем зяўляюцца семінары тыпу PL і DL „Sprache lernen“)
Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў для вучняў 8 класа, распрацаваны Галінай Альшэўскай, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.
«Нязгаснае святло кахання» : Урок беларускай літаратуры для вучняў 8 класа
Камбінаваны ўрок з элементамі педтэхналогіі французскіх майстэрняў даслала Галіна Альшэўская, ДУА «Бердаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэта ўрока: даць уяўленне пра адметнасць жанру раманса праз знаёмства з лірычным творам М.Багдановіча.
Апошні тэрмін падачы заявак – 18 кастрычніка
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае настаўнікаў да ўдзелу ў аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 20 кастрычніка 2012 года.
Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара.
Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў).
Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў
Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Падрыхтоўка пазнавальна-спартыўнай гульні патрабуе не аднаго тыдня. Аўтары спадзяюцца, што прапанаваныя распрацоўкі дапамогуць калегам, якія пажадаюць правесці маршрут, значна паскорыць гэты працэс.
Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»
Урок-дыскусію па беларускай літаратуры для вучняў 10 класа даслала Галіна Скарына, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: «Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы». Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.