Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
01.06.2010

Народныя гульні
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік


01.06.2010


Паважаныя калегі!
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у «Праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections – 2010», у якой можаце прыняць удзел як Вы, так і Вашы калегі і сябры.
Сёлета да ўдзелу  у тэме «Падтрымка здаровага ладу жыцця» запрашаюцца педагогі, сацыяльныя педагогі, прадстаўнікі школьных адміністрацый і інш. Таксама педагогі і адукатары розных узроўняў могуць прыняць удзел у гэтай праграме па тэмах "Інклюзіўная адукацыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі", «Бізнэс і эканамічная адукацыя»
Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565. Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov  
Не страцце магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі!
Абвестка праграмы
Анкета для ўдзелу

Таксама прапануем да ўвагі атрыкул і фотарэпартаж удзельніцы праграмы Сommunity Connections – 2008




01.06.2010

Абвестка ад клубаў ЮНЕСКА

РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” шукае творчага, адказнага і
ідэйнага чалавека ў якасці дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны
валантэрскі летнік “Спадчына Радзівілаў”.


Дата: 5–19 ліпеня 2010 года.

Абавязкі: складанне культурна-спартыўнай праграмы падчас летніку на кожны дзень; рэалізацыя праграмы падчас правядзення летніку ў
кааперацыі з адміністратыўным дырэктарам і валантэрамі летніку, а таксама правядзенне спецыяльных майстар-класаў, трэнінгаў і
мерапрыемстваў па згуртаванню калектыву.

Патрабаванні: Валоданне англійскай мовай і быць больш за 21 год.



28.05.2010

Моладзевы летнік у Германіі


Брэсцкае гарадское аддзяленне ГА «Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі" (УМСА) абвесціла конкурс на ўдзел у міжнародным летніку ў Германіі, які адбудзецца з 22 ліпеня па 1 жніўня 2010 году.


Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя актывісты з грамадскіх арганізацыяў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 21 году.


Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: nanawave1@rambler.ru.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня.


Паводле рассылкі БАСР.



28.05.2010

Ад сакавіка і дагэтуль на старонках газеты “Звязда” вядзецца дыскусія, распачатая артыкулам Надзеі Нікалаевай: Прыцягальнасць прафесii педагога ў грамадстве iмклiва знiжаецца – і водгукам на яго аднаго з настаўнікаў Віцебшчыны: Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць.

Рэдакцыя “Звязды” падкрэслівае: Цi стануць педагогi знакавай фiгурай у беларускiм грамадстве — залежыць у тым лiку i ад iх самiх, ад актыўнай пазiцыi беларускiх настаўнiкаў. Калi вам ёсць што сказаць на гэты конт, запрашаем далучыцца да дыскусii, вынiкi якой мы прааналiзуем разам з Мiнiстэрствам адукацыi.

Настаўнік-info прапануе вам, шаноўныя педагогі, пазнаёміцца з водгукамі вашых калегаў і заклікае далучыцца да адстойвання сваёй прафесійнай і людскай годнасці.








27.05.2010

Валантэрскі летнік “Фестываль у Забор’і”

Летнік ладзіцца ў Расонскім раёне ў межах праекта “Развіццё вясковага турызму ў Расонскім раёне”.

Летнік размясціўся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Сіньша” грамадскім аб’яднаннем “БелАЮ” і ГПУ “Экаросы”.

Пражыванне ў экалагічным цэнтры на беразе возера Опціна ў спальніках.
Харчаваннем забяспечваюць арганізатары.

Віды дапамогі: уборка турыстычных стаянак у заказніку, нескладаныя будаўнічыя працы па падрыхтоўцы фестывальных пляцовак, арганізацыйная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні “Фестываля беларускага каня” і “Фестываля вясковага турызму “Заборскі фэст”.



27.05.2010

Семінар аб структуры і працы Еўрасаюза

Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»


У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.



25.05.2010

Матэрыял да ўрока, прысвечанага біяграфіі і творчасці паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.

25.05.2010


Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Рыгору Барадуліну

Матэрыял да ўрока беларускай літаратуры, прысвечанага біяграфіі і творчасці нашага выдатнага паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.

Спампаваць прэзентацыю (0,9 МБ)



20.05.2010

Рыхтуецца форум экалагічных арганізацыяў-2010


Галоўнай мэтай Форуму з'яўляецца ўзмацненне грамадскага экалагічнага руху Беларусі, выпрацоўка кансалідаваных рашэнняў па актуальных экалагічных праблемах ды партнерскіх механізмаў іх вырашэння.


Плануемыя тэмы Форуму-2010:

– Біяразнастайнасць.

– Орхуская канвенцыя.

– Здароўе і ахова навакольнага асяроддзя.


Таксама плануецца правядзенне прэзентацыяў і круглых сталоў па Зялёнай эканоміцы і адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.


Арганізацыйны камітэт зацікаўлены ў атрыманні прапановаў па правядзенні паралельных мерапрыемстваў у межах Форуму.


Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі экалагічных грамадскіх арганізацыяў Беларусі, незалежныя эксперты ды актывісты.


Кантактная інфармацыя аргкамітэту: greenforum.by@gmail.com, www.greennforumby.info


Рэгістрацыя ўдзельнікаў форума пачнецца ў чэрвені.


Паводле ngo.by




Старонкі