Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.03.2009


Распрацоўкі ўрокаў па беларускай мове па тэме «Займеннік»

Настаўніца беларускай мовы Глыбоцкай раённай гімназіі Таццяна Барткевіч дзеліцца сваімі распрацоўкамі ўрокаў па тэме «Займеннік»: “Займеннік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля”, “Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі”
. Акрамя матэрыяла па тэме ўрокаў, на ўроках вучні знаёмяцца з тымі вядомымі асобамі, што нарадзіліся на Глыбоччыне: Я. Драздовічам, І. Буйніцкім, В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім, Т. Даленгам-Мастовічам, П. Сухім. Усё гэта – матэрыя для працы на ўроках па фармаванні сістэмы каштоўнасцей, гістарычнай памяці, грамадзянскай пазіцыі.

Спампаваць матэрыял (doc, 350 КБ)




15.03.2009


Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.


Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)




15.03.2009


Адукацыйны праект «Вандруем разам»


Досведам правядзення летнiка падзялілася настаўніца фізічнай культуры гарадзенскай школы №10 Святлана Ленкавец. У праграму летніка ёй удалося ўключыць такія складнікі, як гiстарычныя даследваннi, мастацкую дзейнасць і турызм. Праект гэты быў разлiчаны на падлеткаў з малазабяспечаных i няпоўных сем’яў, але ж досвед, напэўна, будзе карысны для ўсіх.


Чытайце падрабязней (doc, 32 КБ)




15.03.2009


«Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні.

15.03.2009


«Далучыць да творчасці" – методыка арганізацыі творчай матэматычнай дзейнасці ў 5–7 класах

«Настаўнік матэматыкі, калі ён сапраўды настаўнік, хоча, каб хаця б адзін з яго выхаванцаў звязаў свой лёс з матэматыкай. І яшчэ хоча, каб яго выхаванцы не толькі ўмелі карыстацца гатовымі ведамі, але і маглі здабываць новае. Для гэтага мала перадаць ім матэматычныя звесткі і навучыць карыстацца гэтай інфармацыяй. Трэба яшчэ далучыць іх да матэма¬тычнай творчасці, даць адчуць смак адкрывальніцтва новага. Дасягненню гэтай мэты і павінны быць прысвечаныя матэматычныя гурткі і факультатывы ў высокім іх разуменні. Але не ў кожнага настаўніка атрымоўваецца арганізаваць працу гурткоў і факультатываў належным чынам. Дый не кожны настаўнік мае адпаведныя здольнасці для арганізацыі творчай працы, а калі і мае здольнасці, дык далёка не кожны год у яго знойдуцца вучні, схільныя да такой працы».

Уласным досведам арганізацыі творчай дзейнасці вучняў пры вывучэнні такога, здавалася б, не спрыяльнага творчасці прадметам, як матэматыка, падзяліўся настаўнік з Магілёва Міхась Булавацкі.


Спампаваць матэрыял (193 КБ)




15.03.2009



Семінар для настаўнікаў «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы»



Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.

Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.




12.03.2009


Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.

У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:

12.03.2009


Адукацыйны праект “Сістэма школьнага краязнаўства”

Праект распрацаваны настаўнікам школы №1 г. Паставы Ігарам Пракаповічам.
Скіраваны на вучняў сярэдніх класаў агульнаадукацыйных школ з мэтай азнаямлення іх з прыродна-гістарычнымі і сацыяльна-эканамічнымі асаблівасцямі той лакальнай прасторы, ў якой яны жывуць, фармаванню пачуцця патрыятызму і любові да радзімы, прыцягнення іх да актыўнай краязнаўчай дзейнасці па вывучэнню родных мясцін.

У межах праекта былі ўкладзеныя вучэбна-метадычныя комплексы па краязнаўстве Пастаўшчыны для вучняў розных класаў. Прапануем вашай увазе праграмы адпаведных курсаў:


6 клас – «Спадчына» (doc, 92 КБ)


Сшытак да курса «Спадчына» (doc, 288 КБ)


7 клас – «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (doc, 115 КБ)


8–9 класы – «Чароўны край – Пастаўшчына» (doc, 100 КБ)


Праграма турыстычна-краязнаўчага гуртка (doc, 127 КБ)




12.03.2009

Школа абароны правоў чалавека

Навучанне на тэму “Грамадcкія кампаніі і судовая абарона правоў чалавека” для прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці ладзіцца з 9 да12 красавіка ў Чарнігаве.

Арганізатары – Беларускі Хельсінскі Камітэт і Чарнігаўскі грамадскі камітэт абароны правоў чалавека.


У праграме школы лекцыі на наступныя тэмы: правы чалавека, дэмакратыя, дзеянні НДА ў абарону грамадзкіх інтарэсаў, нацыянальная судовая сістэма, практыка і асаблівасці працы, досвед развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ва Украіне. У мерапрыемстве возьмуць удзел эксперты ўкраінскіх, беларускіх, дацкіх арганізацый, адбудзецца сустрэча з суддзямі Чэшскай Рэспублікі.


Апошні тэрмін падачы заявак – да 31 сакавіка.


Заяўкі на ўдзел прымаюцца на эл. адрас office@belhelcom.org. Рэкамендацыйныя лісты вітаюцца.


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




12.03.2009

Веснавое назіранне за птушкамі пачалося!

Гарадзенскае абласное аддзяленне АПБ запрашае ўсіх ахвотных на першую са штонядзельных экскурсій для назіранняў за птушкамі вакол Гародні.


У гэтую нядзелю, 15 сакавіка, разам з Дзянісам Табуновым (маб. +375 295 227236) з 10.00 (збор на апошнім прыпынку “КБМ” трал. №2 і 8) да 13.00, Вы зможаце паназіраць першых пералётных птушак у прыпойменным лесе каля Нёману і на навакольных сельгаспалетках, адзначыць пакуль не адляцеўшых паўночных гасцей ды добра правесці час разам з цікавымі людзьмі.


Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі “Птушкі Еўропы” на беларускай мове – замаўляйце загадзя!


Апранацца на экскурсію трэба адпаведна зменнаму сакавіцкаму надвор’ю, не зашкодзіць узяць з сабой бутэброды і тэрмас з гарачым напоем.


Па ўсіх пытаннях звяртаецеся да Дзмітрыя Вінчэўскага па тэл. (МТС) +375 336 887589 або на e-mail: harrier@tut.by, або да Яўгена Сліжа (Вэлком) +375 447 270844.


Час і прыкладныя маршруты наступных экскурсій будуць загадзя абвяшчацца ў навінах на вэб-пляцоўцы http://www.newmediaworld.info/bird


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Старонкі