Архіў навін
Словы Генадзя Буракіна, музыка Васіля Раінчыка. Калыханка, якая шмат год гучала ў аднайменнай перадачы для самых маленькіх.
Постэры ў добрай якасці для правядзення інфармацыйнай і класнай гадзінаў
Пілотны праект нарматыўнага фінансавання ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе пашыраны. Аб'ёмы фінансавання навучання і выхавання «прывязваюцца» да колькасці навучэнцаў.
Фотарэпартаж Юры Сідуна (generation.by) з навагодняй «Ялінкі» – свята, якое штогод ладзіцца супольнасцю беларускамоўных сем’яў «Нашы дзеткі».
Васіль Дранько-Майсюк стварае святы! Самыя творча-нечаканыя навагоднія аўтарскія праграмы для дзетак, якія заслугоўваюць сапраўднага навагодняга цуда!
У ЗША не ганарацца сваёй сярэдняй адукацыяй, яны яе безупынна дасканаляць. Прапануем паглядзець блог мамы, якая апісвае чаму і як вучаць яе сына-шасцікласніка (11 год) у ЗША.
7 студзеня а 12-й гадзіне адбудзецца калядная праграма для дзетак з узделам дзіцячага гурта «ФолкРада», дзіцячага фолк-тэатра «Вера і Патрыцыя», фолк-гурта «Вурай» і этна-дуэта «AGATA».
Словы Уладзіміра Карызны, музыка Яўгена Глебава. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.
Пакрокавы майстар-клас ад Насты Глушко (Студэнцкае этнаграфічнае таварыства). Для працы спатрэбяцца: газета, клей, скотч, пластылін, фарбы.
Традыцыйная беларуская Ялінка адбудзецца 3 студзеня ў клубе Imaguru. Суполка «Нашых дзетак» запрашае далучыцца да арганізацыі і дапамагчы з правядзеннем свята.