Архіў навін
Ілюстраваная падборка зімовых вершаў і загадак для дзяцей ад часопіса «Родная прырода».
Словы Міхася Пазнякова, музыка Таццяны Грыневіч. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.
У філіяле Веткаўскага музея 27 снежня пройдзе святочная ялінка для дзетак ад 1 да 10 год. У праграме карагоды, батлейка, калядныя спевы ад гурта ГМКГА «Талака» і «Ягоравай гары».
27 снежня «Дзіцячыя творчыя майстэрні» Галерэі «Ў» робяць святочны бранч, падчас якога можна будзе паглядзець тэатральнае прадстаўленне, узяць удзел у майстар-класах, паслухаць вершы і чароўны канцэрцік.
20 снежня 1945 выйшаў першы нумар «Настаўніцкай газеты». Ад шчырага сэрца віншуем калег з юбілеем! Зычым пазітыўных зменаў у нашай адукацыі, чытацкай павагі ды разумнага начальства.
Музей Якуба Коласа падрыхтаваў для дзяцей і дарослых шмат цікавых мерапрыемстваў: выставы, экскурсіі, конкурсы, майстар-класы, лялечныя прадстаўленні, квэст-гульня.
З экспазіцыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Помнік першай паловы ХХ стагоддзя – школа з вёскі Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
Гэта можа залежаць ад умення сфарміраваць сваю стужку навін у сацыяльных медыя. 70% падлеткаў, нягледзячы на забарону, карыстаюцца падчас урокаў мабільнымі тэлефонамі ці іншымі гаджэтамі.
Сто гадоў таму сярод нацыянальных школ свету з’явілася і беларуская. Дзяніс Пыхалаў – пра яе, пра падзеі, што адбываліся ў тыя часы і прывялі да з’яўлення беларускай школьнай адукацыі.
Арт-студыя «Зялёны яблык» запрашае на святочны вечар з удзелам актораў Ганны i Паўла Харланчукоў. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба запісацца.