Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.02.2008

Сайт для падлеткаў і моладзі

Прапануем вашай увазе забаўляльна-інфармацыйны сайт susvet.info. Пераважна сайт змяшчае навіны, перакладзеныя з разнастайных замежных інфармацыйных крыніцаў і будзе карысны падлеткам і моладзі, якая цікавіцца праблемамі сучаснага грамадства і спосабамі іх вырашэння.

13.02.2008

Стыпендыя ад краінаў групы Вайсград

Краіны групы Вайсград – Visegrad Group (V4), у склад якіх уваходзяць Польшча, Венгрыя, Славакія і Чэхія, абвяшчаюць конкурс для студэнтаў і аспірантаў на атрыманне стыпендыі для навучання ў адной з краінаў групы Вайсград.


Праграма фонду V4 прадугледжвае прадастаўленне стыпэндыяў на суму ад 2000 да 2500 еўра ў семестр, працягласць фінансавання: ад 1 да 4 семестраў.


Падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце www.visegradfund.org


Паводле рассылкі VB

13.02.2008

Міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства»


З 29 лютага па 2 сакавіка 2008 году ў Мінску адбудзецца міжнародны фестываль творчасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі «Крылы дзяцінства». Арганізатар фестываля – Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Культурны абмен». У межах фестываля адбудзецца выстава працаў дзяцей «Песня майго сэрца».


Удзельнікамі могуць быць дзеці з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў, якія сталі пераможцамі рэгіянальных выставаў і конкурсаў.

13.02.2008

Прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу

21 лютага 2008 году ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (Мінск, пр. газэты Праўда, 11) адбудзецца прэзентацыя праграмы Еўрасаюзу для Беларусі. Іншагороднім удзельнікам будуць кампенсаваныя транспартныя выдаткі.


Пацвердзіце ўдзел да 18 лютага па тэл. +375 29 353 44 45 альбо па эл. пошце: belarus-europe@tut.by (Тацяна Пашэвалава, Улад Вялічка).


Паводле рассылкі VB

11.02.2008

Конкурс «Камп'ютэр. Адукацыя. Інтэрнэт»

Конкурс ладзіцца Міністэрствам адукацыі для вучняў і настаўнікаў. Матэрыяламі для прадстаўлення могуць быць электронныя сродкі навучальнай, выхаваўчай дзейнасці, а таксама адукацыйныя інтэрнэт-праекты. аб умовах і тэрмінах конкурса чытайце тут.

Паводле Міністэрства адукацыі

11.02.2008



Прапануем вашай увазе спасылку на сайт ААН, прысвечаны вывучэнню правоў чалавека ў школе


Сайт змяшчае афіцыйны тэкст і спрошчаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, брашуру «Азбука выкладання правоў чалавека», адказы на пытанні па тэме «Правы чалавека», а таксама іншую карысную інфармацыю.

Паводле wgcre.net.

11.02.2008

Сайт аб навучанні правам чалавека

Прапануем вашай увазе спасылку на сайт ААН, прысвечаны вывучэнню правоў чалавека ў школе


Сайт змяшчае афіцыйны тэкст і спрошчаны варыянт Канвенцыі аб правах дзіцяці, Дэкларацыі правоў дзіцяці, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, брашуру «Азбука выкладання правоў чалавека», адказы на пытанні па тэме «Правы чалавека», а таксама іншую карысную інфармацыю.

Паводле wgcre.net.

11.02.2008

Дзень Амерыканскага Цэнтра ў Гомелі

21 лютага 2008 году ў 17.00 адбудзецца «Дзень Адчыненых Дзвярэй Амерыканскага Цэнтра: праекты, магчымасці, кірункі дзейнасці" па адрасе: праспект Леніна, 3, п. 508. У мерапрыемстве прымуць удзел Кіраўнік Прадстаўніцтва сп. Кевін Рэйлінг (Kevin Reiling) Просім пацвердзіць свой удзел па e-mail: gomel@amcenter.by.

Паводле Amcenter.by

11.02.2008

Электронны банк гульняў

У Інтэрнэце з'явіўся сайт «Банк гульняў", створаны педагагічным цэнтам «Радуга» (г. Самара). Хоць пакуль што сайт знаходзіцца ў стадыі дапрацоўкі, ужо зараз там можна знайсці больш за 350 сцэнароў гульняў і конкурсаў розных відаў і накірункаў.

Адрас сайта – www.igrobank.ru

08.02.2008

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

«Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўлення дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка» 12–14 мая 2008 г. у НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Нацыянальны дзіцячы аздараўленчы лагер «Зубраня», Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Цэнтр па праблемах развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ, Цэнтр праблем развіцця адукацыі БДУ, грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «Пост», рэдакцыя навукова-педагагічнага часопіса «Народная асвета» запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагагічнае ўзаемадзеянне ў сістэме адпачынку і аздараўленні дзяцей і моладзі: інтэрактыўная педагогіка», якая адбудзецца 12–14 мая 2008 гады ў НДАЛ «ЗУБРАНЯ».


Чытаць падрабязней

Старонкі