Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.01.2011

Вінцук Вячорка
Натальля Ільлініч адпрацавала 26 гадоў у Талькаўскай школе Пухавіцкага раёну. Цяпер яе выкідаюць на вуліцу.
Падкопваліся даўно. Год таму Таіса Данілевіч з абласной управы адукацыі спрабавала паставіць перад ёй ультыматум – школа ці сяброўства ў БНФ. Настаўніца адбілася ад тае атакі скаргамі ў пракуратуру. Але ненадоўга. 5 студзеня сёлета да Натальлі дахаты заявіліся КГБісты з ордэрам на ператрус. Суседзям сказалі, што шукаюць зброю і наркотыкі, а знайшлі й забралі «брошюры бело-красно-белого цвета» і, вядома, кампутар – той аказаўся ўсяго толькі «белого цвета».


26.01.2011

Радыё Рацыя
Новы кодэкс аб адукацыі не вырашыць праблем у гэтай сферы, а толькі ўскладніць сітуацыю. Пра гэта заявіў Лявон Баршчэўскі, каментуючы выказванне міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.
- Праблема вызвалення ад заняткаў, праблема навучання самастойнага, індывідуальнага навучання, усё гэта зафармалізоўваецца, тое, чаго не было ў ранейшых нарматыўных дакументах. Новы кодекс аб адукацыі гэта чарговая бюракратычная задума, бо рэгламентацыя ў творчай сферы прыводзіць толькі да «валу» – бюракратычнага кому пісання папер, даведак, справаздач, і гэты кодэкс адукацыі будзе толькі дадатковай нагрузкай на людзей, у тым ліку і на чыноўнікаў ад адукацыі.


25.01.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня
У межах праграмы AIPES абвешчаны конкурс для студэнтаў на атрыманне стыпендыяў для навучання ў Чэхіі.
Пасля паспяховага завяршэння праграмы ёсць магчымасць атрымаць крэдыт на навучанне ў Georgetown University.


25.01.2011

Вольга Грынявіцкая, Народная воля
З настаўніцай гісторыі з вёскі Талька Пухавіцкага раёна, сябрам Партыі БНФ, не працягнулі працоўны кантракт. У мінулым годзе не без дапамогі незалежных СМІ Наталля змагла адстаяць сваё права на працу.
У гэтым, калі гэтая гісторыя крыху забылася, 49-гадовую настаўніцу папрасілі са школы…


24.01.2011

Вера Мацкевіч
Спецыяльны карэспандэнт Настаўнік.Info правяла дзень у старэйшых класах амерыканскай школы. Дзякуючы вашым падказкам, ёй было пра што распытаць тамтэйшых вучняў і настаўнікаў. Адзінае, не атрымалася асвятліць такую істотную для беларускіх педагогаў «сістэму матэрыяльнага стымулявання»: акцэнтавацца на чужых заробках у Амерыцы папросту не прынята.
Аповед пра амерыканскую школу варта пачаць з тлумачэння таго, што ляжыць у падмурку амерыканскай сістэмы адукацыі – і якія мэты яна перад сабой ставіць...


24.01.2011

Алена Спасюк, naviny.by
На добры лад, вучню неістотна, мужчына ці жанчына яго настаўнік. Іншая рэч, што для гарманічнага развіцця асобе неабходныя зносіны і з мужчынамі-настаўнікамі, і з жанчынамі-педагогамі. Да таго ж, так ужо прынята лічыць у грамадстве, – калі на нейкую працу згаджаюцца збольшага жанчыны, гэта значыць, што яна няпростая і малааплатная. Адсюль і нізкі прэстыж такой работы, і недастаткова паважлівае стаўленне вучняў да настаўнікаў.
Што ў адноўленым сацыяльным пакеце будзе асабліва прывабна для настаўніка, пакуль невядома. «У стварэнні новага сацыяльнага пакета настаўніцтва, над якім мы цяпер працуем, могуць паўдзельнічаць усе ахвотныя, бо нам хочацца стварыць не проста дэклараваныя нормы, а сапраўдныя, жывыя прапановы. Яны павінны быць змястоўна цікавыя для спецыялістаў – супрацоўнікаў галіны », – расказаў Аляксандр Бойка.


21.01.2011

План-канспект урока. Даслала Інга Сакута. Клас: 11. Тып урока: урок-падарожжа.

21.01.2011

План-канспект урока «Падагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме «Займеннік»"
Аўтар: Інга Сакута.
Прадмет: беларуская мова.
Клас: 11.
Тып урока: урок-падарожжа.
Матэрыялы і абсталяванне: малюнкі пралесак, карткі з заданнямі.


21.01.2011

Рэгулярна для беларускіх претэндэнтаў!

Matra – праграма Міністэрства Замежных Справаў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве – рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў кірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць ініцыятывы, скіраваныя на: умацаванне першынства закона, абарону правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахову прыроды, грамадскі ўдзел у мясцовым самакіраванні ды інш.; умацаванне няўрадавых арганізацыяў (НДА); умацаванне ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, укараненне наватарскіх ідэяў у адукацыі ды мастацтве.


21.01.2011

Анастасія Рэзнікава, Альтэрнатыўная моладзевая платформа
Сваімі развагамі наконт беларусскай і нямецкай вышэйшай адукацыі дзеліцца студэнтка, якая навучаецца ў Германіі па студэнцкай праграме «Сopernicus».
Напэўна, ніводная краіна ў свеце не прапаноўвае столькі магчымасцей навучацца беларускім студэнтам, як Нямеччына. Існуе вельмі шмат праграмаў, па якіх штогод ездзяць беларускія студэнты вучыцца ў нямецких універсітэтах.


Старонкі