Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.12.2018
Лявон Вольскі рыхтуе да выхаду новы альбом “Hravitacyja”. Ён павінны стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі “Hramadaznaŭstva” (2014) і “Psychasamatyka” (2016).
14.12.2018

Сёння мы пачынаем цыкл з артыкулаў славутага беларускага мовазнаўцы, палітыка і дыпламата Пётры Садоўскага "Дзве душы: Русскій мір і Беларускі свет у слове". У іх аўтар разважае пра суадносіны беларускага і расейскага светапогляду праз прызму аналізу моўных асаблівасцяў.

05.12.2018

Да ўвагі чытачоў прапануеццца план урока пад назвай "Эканамічная культура" - метадычная распрацоўка Святланы Зелінскай. Матэрыял разлічаны на вучняў старэйшай школы (10 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Грамадазнаўства".

04.12.2018

Галіна Свентухоўская, настаўніца гісторыі з Брэста, сістэматызавала метады і прыёмы, якія працуюць на фармаванне канкрэнных кампетэнцый вучняў. Глядзіце відэазапіс выступу падчас міжнароднай імпрэзы для маладых жанчын.

03.12.2018

Ці вы часта правяраеце надзейнасць крыніц, на якія спаслаліся вучні пры напісанні рэферата, даследчай працы, адкуль цытавалі навіны падчас інфармацыйнай гадзіны? А вашы вучні ведаюць крытэрыі вызначэння надзейнасці крыніц?

03.12.2018

У сваім артыкуле Святлана Локіс разважае пра важнасть зваротнай сувязі як сродка прафесійнага росту педагога і расказвае пра свой досвед выкарыстання відэазапісу ўрокаў.

01.12.2018
Каб прыцягнуць большую аўдыторыю да свайго медыя і, адпаведна, атрымаць большыя сродкі ад рэкламадаўцаў, СМІ карыстаюцца правілам 6"С"+1"Г"
30.11.2018

Да ўвагі чытачоў прапануецца план урока пад назвай "Князёўна з трыма імёнамі" - метадычны матэрыял, распрацаваны настаўніцай пачатковых класаў Святланай Іванюшынай. Матэрыял разлічаны на вучняў пачатковай школы (4 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Мая Радзіма - Беларусь".

29.11.2018

Зборнік "Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці" будзе прэзентаваны 13 снежня 2018 г. у Гістарычнай майстэрні.

28.11.2018

Як вядома, сістэма школьнай адукацыі Фінляндыі прызнаная адной з самых эфектыўных і неазлежных. Якія асаблівасці фінскай сістэмы абумовілі такія высокія вынікі? Адказ на гэтае і іншыя пытанні, звязаныя з метадалогіяй педагагічнай працы ў Філяндыі, можна знайсці ў кнігах, якія мы прапануем Вашай увазе.

Старонкі