Архіў навін
Навучальная праграма ў Германіі
Абвешчаны прыём заявак на навучальную праграму «Даследванні Усходняй Еўропы» у Мюнхене і Рэгенсбургу. Для студэнтаў з усходняй Еўропы ёсць магчымасць атрымання стыпэндыі. Праграма распачынаецца ў зімовым паўгоддзі.
Кандыдаты мусяць добра валодаць нямецкай мовай. Для ўдасканалення сваіх ведаў нямецкай мовы можна ўдзельнічаць у добраахвотным курсе, рэгістрацыя на які працягваецца да канца жніўня.
Апошні тэрмін падачы заявак 15 ліпеня 2008 г.
Дадатковая інфармацыя і пералік патрэбных дакументаў на ўдзел ў праграме глядзіце на сайце: www.osteuropastudien.lmu.de
Паводле adukacyja.info
Фестываль нефармальнай адукацыі
10–12 кастрычніка 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау адбудзецца Другі Фестываль нефармальнай адукацыі.
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і іншых еўрапейскіх краінах.
Удзел у Фестывалі можа быць заяўлены ў наступных формах:
•аўтар паведамлення на секцыі, круглым стале;
•арганізатар майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;
•прэзентацыя кнігі альбо іншага выдання і ўдзел у конкурсе выданняў;
•прэзентацыя арганізацыі (падрыхтоўка стэнду і ўдзел у конкурсе на лепшы стэнд);
•публікацыя ў часопісе «Адукатар»
•вольны ўдзел.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 верасня 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб фестывалі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах FEST2008-infoletter-bel.doc, FEST2008-program-bel.doc і FEST2008-application-bel.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
«Хачу працаваць на сябе, а не на атлусцелага чыноўніка...»
У рэдакцыю радыё «Свабода» прыходзіць шмат лістоў на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучання ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесеныя ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук.
Дык ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм?
ЛЕТНІК НА БРАСЛАЎСКІХ АЗЁРАХ
ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год да ўдзелу ў адукацыйнай праграме «Распрацоўка і рэалізацыя праектаў у грамадcкіх арганізацыях». Праграма арганізуецца ў фармаце летніка 24–31 ліпеня 2008 г. на турбазе «Браслаўскія азёры». Мэтай праграмы з'яўляецца знаёмства маладых лідэраў з асновамі праектнай дзейнасці, навучанне кіраваннем праектамі, распрацоўка асабістых міні-праектаў для рэалізацыі ў грамадcкіх арганізацыях альбо ў межах моладзевых ініцыятываў, якія працуюць на карысць беларускага грамадcтва.
Прэзентацыя да ўрока Ірыны Сыско
Раней ў «Педагагічнай майстэрні" мы размяшчалі распрацоўку ўрока «Пад сценамі старажытных замкаў" («Мая радзіма – Беларусь») настаўніцы гарадзенскай школы №10 Ірыны Генрыхаўны Сыско на падставе матэрыялаў Л. В. Базыльчык. Цяпер можаце ў дадатак да тэкставага матэрыялу спампаваць таксама і прэзентацыю да гэтага ўрока (ppt, 2,9 МБ).
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
Нагадваем, што расціць беларусаў дапамогуць і наступныя інтэрнэт рэсурсы.: партал Нашыя дзеткі, Казачнік, «З рога ўсяго многа«.
У сеціве з'явіўся новы сайт для бацькоў і дашкольных педагогаў.
Нашыя суайчыннікі, якія пакінулі Радзіму ў пошуках лепшай долі, стварылі сайт “Дзяцінства”, які назвалі віртуальнай беларускай школкай. Сайт утрымлівае беларускія дзіцячыя песні, кніжкі і дыяфільмы. Сайтам і нядзельнай школкай для беларускіх дзетак займаецца ў асноўным сям'я Галіны і Андруся Падлескіх.
On Vox: Школа ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі
Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе.
Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма...
Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы).
Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць — па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? Ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі «важыць» 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў.
Запрашаем вас наведаць сайт, зроблены настаўнікам музыкі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрнату Валожынскага раёну Сяргеем Сівым.
На сайце можна знайсці распрацоўкі школьных мерапрыемстваў, многія з якіх былі раней размешчаныя на nastaunik.eu, а таксама песні беларускіх выканаўцаў і фанаграмы, артыкулы, прысвечаныя беларускай мове і іншая цікавая інфармацыя.
Адрас сайта – http://z-roga.belarushosting