Архіў навін
NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ
У гонар памяці Манфрэда Вёрнэра, былога Генеральнага Сакратара Арганізацыі Паўночна-Атлантычнай Дамовы (NATO) і той ролі, якую ён адыграў у трансфармаванні арганізацыі па завяршэнні халоднай вайны, NATO заснавала штогадовы конкурс эсэ. Конкурс эсэ НАТА імя Манфрэда Вёрнэра адкрыты для вучоных, даследчыкаў і пісьменнікаў ва ўзросьце ад 20 да 35 год, як з ліку краінаў НАТА, так і з краінаў, якія ўдзельнічаюць у праграмах супрацоўніцтва з НАТА.
Міжнародны конкурс эсэ для студэнтаў і маладых спецыялістаў
Міжнародны конкурс эсэ, які праводзіцца Center for International Private Enterprise, прадастаўляе магчымасць маладым людзям выказаць сваё меркаванне аб грамадзянстве, дэмакратычнай і рынкавай рэформах, моладзевым лідэрстве і магчымасцях для моладзі ўдзелу ў эканамічным і палітычным жыцці. Аўтары 9-ці найлепшых эсэ (тры найлепшыя працы ў кожнай з трох тэмаў) атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры USD 1 000. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце ад 18 да 30 год.
Выйшаў 11-ы нумар часопіса «Адукатар», тэма нумара: Навучальныя гурткі
Матэрыялы нумара:
– Навучальны гурток: важнасць партнэрства.
– Запрашэнне ў кола.
ТАРАНДА Мікалай Іванавіч - дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага універсітэта.
Вызначаныя намінанты на прэмію імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў ВНУ.
Імі сталі 14 універсітэцкіх выкладчыкаў з Мінску, Гродна, Магілёву і Баранавічаў, якія выкладаюць па-беларуску. Спіс намінантаў і падрабязныя звесткі пра іх можна знайсці на сайце https://nastaunik.eu/lastouski. Да 30 чэрвеня 2007 г. прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў павінен вылучыць з і ліку намінантаў трох лаурэатаў прэміі імя акадэміка Ластоўскага.
ЛАШУК Аляксей Аляксандравіч - выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч - старшы выкладчык Беларуска-Расійскага універсітэта (раней Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт).
АДЗІНОЧАНКА Віктар Аляксандравіч - рэлігіязнавец, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны.
ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч - старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржуніверсітэта.