Архіў навін
Навучанне для маладых міратворцаў
Маладыя настаўнікі, студэнты і вучні старэйшых класаў запрашаюцца да ўдзелу ў міжнароднай праграме маладых міратворцаў “Building Peace Skills 2006 Training Seminar”. Трэнінг адбудзецца 19–25 жніўня ў Крыме (Бахчысарай). Працоўная мова – англійская. Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня.
Інфармацыя пра праграмму Форма заяўкі
Ю. Сянкевіч
Цягам 2005 – 2006 навучальных гадоў у нашай школе ажыцьцяўляецца даволі цікавы праект “Наша музыка”. Яго ўдзельнікі – вучні 9 – 11 клясаў, зацікаўленыя музычным жыцьцём нашай краіны. Ужо пры выбары назвы былі вызначаныя асноўныя кірункі дзейнасьці. Наша – гэта перш за ўсё беларуская музыка. Па-другое, наша – музыка, якая цікавіць менавіта нас, а не каго іншага .
Каштоўнасьць гэтага праекту ў тым, што ініцыятарам яго былі не адміністрацыя ці іншыя кіроўныя структуры, а самі вучні. Каардынатарам і кансультантам стаў намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы, які адначасова каардынуе дзейнасьць вучнёўскага самакіраваньня.
Артыкул цалкам
Сайт настаўнікаў інфарматыкі Маладзечынскага раена: informatic.iatp.by
Матэрыялы для настаўнікаў, інфармацыя аб школах, працы вучняў, карысныя спасылкі...
Удзельнікі сядаюць у кола. Вядоўца ў сярэдзіну кола выстаўляе загадзя падрыхтаваныя пластыкавыя кубачкі. Кубачкі маюць налепкі ў выглядзе трох розных фігурак (напрыклад, квадрат, трохкутнік і круг). У кожным з кубкаў розная колькасць нарэзаных каляровых паперак – грошай. Зялёныя – вартасцю 500 адзінак, Чырвоныя – 200, Сінія – 100. Але ў кубках з аднолькавымі фігуркамі аднолькавыя сумы грошай (пра гэта не гаворыцца)...
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце http://dzietki.staronki.com
Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.
З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа