Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзённік настаўніцы. 23 лістапада

Дзённік настаўніцы. 23 лістапада

Ганна Севярынец
23.11.2021

Сёння 115 год Нашай Ніве. Газета лёсавызначальная: у гісторыі беларускай культуры і мыслення. Напэўна, адзіная газета ў свеце, якая дала сваё імя цэламу перыяду ў літаратуры — "нашаніўскаму". Але яна лёсавызначальная і ў асабістых біяграфіях - вось ужо 115 год. Я і сябе з гонарам адношу да "нашаніўцаў": менавіта НН, яшчэ папяровая, надрукавала маё першае апавяданне, мой першы беларускі навукова-папулярны артыкул, мой першы верш, і менавіта нашаніўскі артыкул пра верш "Пасеклі край наш папалам" — адзіны з маіх літаратуразнаўчых артыкулаў, уганараваны прэміяй. Во як. Пачнеш віншаваць газету —  павіншуеш і сябе.

З народзінамі, НН. Жыві вечна.

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/blogs/sieviaryniec/18224