Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзённік настаўніцы. 28 кастрычніка

Дзённік настаўніцы. 28 кастрычніка

Ганна Севярынец
28.10.2021

Зрабіла дзецям заўвагу, маўляў, кожны з нас павінны думаць пра камфорт таго, хто знаходзіцца з намі побач у класе.

З першай парты хлопчык, па-бацькоўску паблажіва гледзячы на мяне, кажа:

— Вообще-то, Анна, никто никому ничего не должен.

— Хм... А если вы летите в самолете с мамой, и маме стало плохо, а рядом доктор летит, в отпуск, он вообще-то не работе. Должен он ей помочь или не должен?

Хлопчык маўчыць, і ўжо без паблажлівасці, але ўпарта працягвае:

— Так то доктор в самолете. Мы не доктора, и не в самолете, и никому ничего не должны.

Тут гутарку падхоплівае ягоная суседка, прыгожая тоненькая дзяўчынка:

— Нет, ну правда, Анна, что мы кому должны?

— Ну... Каждый человек должен другому вежливость, доброжелательность и уважение к личным границам. И помощь в трудную минуту. Мы же люди.

І тут дзяўчынка распраўляе плечы, паварочваецца да суседа па парце і кажа гучна:

— Понял?! Так что не называй меня больше дурой!

 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/blogs/sieviaryniec/18251