Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзённік настаўніцы. 24-25 сакавіка

Дзённік настаўніцы. 24-25 сакавіка

Ганна Севярынец
26.03.2023

Была сёння на Вайсковых, трохі прыбралася ў нашых: у Чорнага і Труса, у Бянігны Іванаўны, Купалавай маці, у бацькі Міхася Багуна, у Дударова настаўніка Пятра Маккавеева і ў доктара Гузарэвіча, які, працуючы падчас акупацыі ў бальніцы (цяпер  трэцяя каля Дынама), перадаваў партызанам лекі і бінты, а калі яго ўзяло гестапа, раскусіў ампулу з цыянідам.

Мария Гриц [1] , белыя каменьчыкі, якія вы падсыпалі да помніка доктару Урванцову, усё такія ж белыя і надзейна абараняюць помнік ад бруду. Alena Masla, у Фёдара Вайткевіча квітнеюць пралескі, што вы пасадзілі. Яшчэ няма травы, і адтаго так добра відаць – яшчэ і па сёння – плён колішняй валанцёрскай працы, якую рабілі дзясяткі чалавек, ратуючы Вайсковыя некалькі год таму: новазалітыя кветнікі і пастаменты, пафарбаваныя агароджы. З'явіўся навюткі помнік Алесю Гурло – пэўна, пастараліся сваякі. Надзейна трымаецца бюст Міровіча, адрамантаваны купалаўцамі.

Вечнасць, якая пануе на Вайсковых, уражвае мяне кожны раз, калі я там бываю. Нічога не дарэмна.

 

…

Нешта сёння такая стужка, што вочы ўсю раніцу на мокрым месцы.

Са святам, з нашым беларускім Дабравешчаннем) 105 – і каб і далей, і вечна)

…

 

Пэўна, найлепшы верш па тэме. Дзякуй, Святлана Нілла [2] , што нагадалі.

...пакаштаваўшы рознага

дакладна ведаеш, што нічога так не ўстаўляе, як устаўная грамата

і шчасце там дзе чалавек выходзіць з зоны камфорту

а краіна ламае фарматы

так і было дваццаць пятага

яны выйшлі ўжо на золку

вываліліся ў чэрава горада

і ніхто не заўважыў

як учорашняе паветра набыло водар свабоды

і першыя прамяні сонца паставілі на іх таўро

шчасця з кулакамі. і прыпечанай крыві колераў ватэрлоо.

так і прайшло стагоддзе

удзень мы пісалі даклады, маліліся за блізкіх, добры настрой і сонны канвой

уначы Еўропа чула ваўчыны вой.

яна хрысцілася і спала далей

вядома. з усіх саванаў цяплейшы — свой

па сотцы за сотку

выпі на хутары

выпі ў высотках

у гэты дзень

сто гадоў самоты — адзінае свята, якое заўжды з табой

Прага, 23.02.2018 (c)  Ales Plotka [3]

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/blogs/sieviaryniec/18600

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/marigrits?__cft__[0]=AZUrjx_uKw367CroqNzAXN8n4dbV0a3Yx4b3V69ji1Avg6I19c5hHxrElQFqoL0cOYKr8z5jAA4dSWNEMohPqSw1hwRd2UeQaK2BogoxhxjL0bpKg6hPYgl1xaeuG9ZUAGvwPEJAhJfnmyDa-ifoqUe5&__tn__=-]K-R
[2] https://www.facebook.com/svietka.p?__cft__[0]=AZUd2SffPHOTmDlciMCF-w5cMQS_u2aybYy344CTanF7N73oRF3KaTmtT9PWcLrdGuJ7q54-wVqef8FBGnh54sIQgQj0grNsDctJFlhpvWx6QO-DRLjRLQFFXvxTgxNH-Dnp9e5srNQN3tK_fVgeJLs2&__tn__=-]K-R
[3] https://www.facebook.com/baisanpersonal?__cft__[0]=AZUd2SffPHOTmDlciMCF-w5cMQS_u2aybYy344CTanF7N73oRF3KaTmtT9PWcLrdGuJ7q54-wVqef8FBGnh54sIQgQj0grNsDctJFlhpvWx6QO-DRLjRLQFFXvxTgxNH-Dnp9e5srNQN3tK_fVgeJLs2&__tn__=-]K-R