Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»

«Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»

Пазакласная праца [1]

Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў

Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» [2].
Турызм і краязнаўства належаць да тых сфер, якія развіваюць і ўзмацняюць цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, жаданне эксперыментаваць, гумар, энергію, гатоўнасць да ўспрымання новых ідэй, пачуццё годнасці, прагу да навучання, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых і, як вынік, патрыятызм і любоў да Радзімы.
Перакладаючы гэта на мову праграмных дакументаў, турызм і краязнаўства:
• выпрацоўваюць пазітыўныя рысы характару, уплываюць на пазіцыю, погляды, перакананні, сапраўдныя вартасці, прынцыпы сумеснага жыцця і дзейнасці ў групе;
• з’яўляюцца дасканалай формай адпачынку, выпрацоўваюць навык рацыянальнага і карыснага выкарыстання вольнага часу, дараць шмат уражанняў, радасці і задавальнення, аднаўляюць сілы для працы ў школе, павялічваюць фізічную моц, вучаць вытрымцы і спаборніцтву, інтэгруюць групу;
• моцна ўплываюць на развіццё інтэлекту, дапамагаюць кампенсаваць недахопы ў навучанні ў школе;
• развіваюць індывідуальныя захапленні і зацікаўленасці, набліжаюць да натуральных прыродных умоў.

[3]



Зыходны URL: https://nastaunik.eu/civil/out-of-school/9555

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/civil/out-of-school
[2] https://nastaunik.eu/notebook/
[3] https://nastaunik.eu/news/?id=7092