Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гуляем у эканоміку

Гуляем у эканоміку

Грамадзянская адукацыя на ўроку [1]

«Гуляем у эканоміку»

Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай
«Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ) [2]. Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.

Паводле сайта «З рога ўсяго многа» [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/civil/school/9082

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/civil/school
[2] https://nastaunik.eu/files/f/462_ekanomika.doc
[3] http://z-roga.belarushosting.org/