Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Інтэрнэт-канферэнцыя

Інтэрнэт-канферэнцыя

Шаноўныя калегі.
Таварыства беларускай школы заклікае да шырокай дыскусіі для пошуку і абмеркавання шляхоў паляпшэння беларускай адукацыі ў сённяшніх умовах. Стан, у якім апынуліся беларуская адукацыя і беларускае настаўніцтва, выглядае, мякка кажучы, не вельмі прывабна. Прычым гэтая сітуацыя залежыць не толькі ад настаўніка. Але мы хочам не канстатаваць відавочнае, а разам вызначыць, што можам зрабіць. Для арганізацыі грамадскай дыскусіі на тэму «КРЫЗІС У АДУКАЦЫІ. ПОШУКІ ВЫЙСЦЯ» сайт Nastaunik. Info прапануе адмысловую старонку [1]. На ёй кожны зможа змясціць артыкул ці думку, выказаць свой погляд на праблемы, з якімі сутыкаюцца настаўнікі і адукацыя ў цэлым, падзяліцца станоўчай ці адмоўнай практыкай альбо проста пакінуць каментар ці пытанне калегам і экспертам.
Вынікам грамадскай дыскусіі стане публікацыя, якая будзе адрасавана шырокаму колу педагогаў, а таксама даслана ў адукацыйныя ўстановы, органы кіравання.
Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/info/conference/9700

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/conference/
[2] mailto:nastaunik.info@gmail.com