Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Права на кожны дзень

Права на кожны дзень

Выданні [1]

Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
Падручнік на простай мове знаёміць вучняў з тым, што такое права і як ім карыстацца ў штодзённым жыцці.
Пасля кожнай з дзевяці тэм падаюцца пытанні і заданні для самастойнай працы вучня, якія маюць на мэце замацаваць пройдзены матэрыял і падрыхтаваць яго да чарговага інтэрактыўнага зянятку.
Метадычны дапаможнік грунтуецца на актыўных падыходах да арганізацыі навучання, якія дапамогуць настаўніку зрабіць гэты працэс больш цікавым, разнастайным, эфектыўным, дэмакратычным і набліжаным да рэальнага жыцця.
У дадатку да дапаможніка настаўнік знойдзе апісанне дванаццаці адмысловых інтэрактыўных метадаў, што ўжываюцца ў прававой адукацыі.
Выданне адрасуецца ў першую чаргу настаўнікам,  супрацоўнікам адукацыйных і асветніцкіх грамадскіх арганізацый. Вашыя заўвагі, пажаданні і прапановы да супрацоўніцтва дасылайце на адрас vit_hrodna@yahoo.com [2]
Спампаваць падручнік [3]
Спампаваць дапаможнік для настаўнікаў
[4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/info/issues/8880

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/issues
[2] mailto:vit_hrodna@yahoo.com
[3] https://nastaunik.eu/files/f/174_prava_na_kozhny_dzen_textbook.pdf
[4] https://nastaunik.eu/files/f/173_prava_na_kozhny_dzen_manual.pdf