Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Гадуем беларусаў", Частка 2

«Гадуем беларусаў", Частка 2

Выданні [1]


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info [2]. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!”

/каментаваць [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/info/issues/9338

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/issues
[2] https://nastaunik.eu/
[3] https://nastaunik.eu/news/?id=4579