Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Археалагічны летнік у Светлагорску

Археалагічны летнік у Светлагорску

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

Як дзеці з настаўнікамі адкапалі стары горад.
Некалькі гадоў таму жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, спадар Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў не мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў.
Светлагорская арганізацыя ТБМ паведаміла пра іх ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 г. гэтае месца абследавалі навукоўцы з Інстытуту гісторыі. Аднак выснова аб паходжанні валоў тады зробленая не была, і пытанне засталося адкрытым.
І толькі пазней, калі настаўнікі ды вучні Светлагоршчыны прыцягнулі да раскопак доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна, яны здолелі адкапаць былы горад Казімір. Гэты горад існаваў у 1643 – 1655 гг. на беразе Бярэзіны.
Цяпер штогод у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці праводзіцца археалагічная экспедыцыя з удзелам навучэнцаў. Глядзіце фотаэкспразіцыю з сёлетнега археалагічнага летніка [2], які традыцыйна праходзіць па ініцыятыве настаўнікаў і вучняў – сябраў ТБМ г. Светлагорска.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/info/letniki/8968

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/333/