Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Альхоўка-2010

Альхоўка-2010

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

Святлана Каўганка

Лета – пара адпачынкаў. Яго чакаюць, выбіраюць прывабныя мясціны. На пачатку кожнага ліпеня многіх настаўнікаў нашай краіны, нібы магніт, цягне да сябе Альхоўка, размешчаная ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці на беразе імклівай рэчкі Страча. Сёлета тут адбыўся чарговы – 21 – летнік фізікаў.
Школа
Наш летнік, у якім, дарэчы, аўтар гэтых радкоў была ўжо 6 разоў, – гэта школа. Тут збіраюцца цікавыя, таленавітыя, апантаныя сваёй працай настаўнікі. Тут набываюцца новыя веды і прафесійныя уменні, перадаюцца адно аднаму прафесійныя знаходкі. Гэтым разам тэмай аўтарскіх курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага былі “Дыдактычныя асновы і практыка эфектыўнай кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу”.

/ каментаваць [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/info/letniki/9278

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=4705