Конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя Юзафа Дзітля
Рэктар ягелонскага універсітэта (кракаў, польшча) i Мэр г. Кракава Аб’яўляюць конкурс на атрыманне Навуковай стыпендыі Імя юзафа дзітля ў 2006/2007 навучальным годзе
Стыпендыяльная праграма прызначана для аспірантаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў з краін Усходняй Еўропы.
Неабходныя дакументы:
- запоўнены бланк заяўкі (http://www.jubileum.uj.edu.pl/fund/jadwiga [1]. html);
- спіс публікацый;
- праграма навуковых даследаванняў, якія плануецца ажыццявіць падчас навучання ў Кракаве;
- рэкамендацыя навуковага супрацоўніка Ягелонскага універсітэта (пажадана);
- curriculum vitae.
Стыпендыя прызначаецца на тэрмін 12 месяцаў (кастрычнік 2006 – верасень 2007)
Заяўкі прымаюцца да 31.05.2006 года па адрасу: Ośrodek Informacji i Promocji Uniwersytetu Jagiellońskiego, ul. Piłsudskiego 8/1, 31–109 Kraków, Polska з паметкай на канверце: Stypendium im. Józefa Dietla Фонд пакідае за сабой права высылаць інфармацыю толькі тым асобам, якія атрымаюць стыпендыю.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Інфармацыйным Цэнтры Ягелонскага універсітэта, тэл. +48 12 430 10 12, факс +48 12 430 10 30, http://www.jubileum.uj.edu.pl/fund/jadwiga [1]. html, e-mail: fundusze@jubileum.uj.edu.pl [2]
