Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Адукацыйны медыяагляд

Адукацыйны медыяагляд

27.11.2006

Адукацыйны медыяагляд
– Інтэрнэт-выданне «Ежедневник» у адным са сваіх артыкулах закранае тэму рэпэтытарства і гутарыць з настаўніцай-матэматыкам Людмілай Шабашовай. На штотыднёвік можна падпісацца праз сайт www.ej.by [1] . І кожны дзень вы будзеце атрымоўваць на сваю электронную скрынку свежыя навіны і цікавыя артыкулы!
– «Беларускія ўлады пастанавілі адгэтуль не выпускаць дзяцей на аздараўленьне ў італьянскія сем’і пасьля інцыдэнту з гадаванкай дому дзіцяці Вікай Мароз...»
– У 17 з 28 школаў Навагрудчыны і амаль паўсюль на Слонімшчыне дзецям прапануюць факультатыў пад назвай «Асновы праваслаўнай маральнасці». Курс рэкамендаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі.
Папаўненне ў школьнай праграме адбылося ў рамках ажыццяўлення «Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой» у Гродненскай вобласці. У хуткім часе такі ж факультатыў з'явіцца ў школах Міншчыны. Старшыня Мінскага аблвыканкаму падпісаў з Філарэтам адпаведную дамову аб супрацоўніцтве. [2]
- У навучэнцаў ліквідаванага Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа пачалася выязная сесія ў Польшчы. На запрашэньне дабрачыннага фонду ў культурных і моладзевых абменах “Крыжова” цягам двух тыдняў ліцэісты будуць вучыцца ў добрых умовах. [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/10518

Спасылкі
[1] http://www.ej.by
[2] http://nn.by/index.php?c=ar&i=4990
[3] http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2006/11/D852F364-7281-46CC-976E-4FA619C04835.html