Беларускія ялінкі
26 снежня ў Мінску ў кавярні Жар-Птушка (што ў Цэнтральным Дзіцячым парку) з 11-ай да 14-ай гадзіны пройдзе Беларуская Ялінка для маленькіх і вялікіх дзетак з удзелам актораў Тэатру юнага гледача, выступам калядоўшчыкаў, конкурсамі, сюрпрызамі і салодкім сталом. Колькасць квіткоў абмежаваная. Звяртацца да 20 снежня па тэл.: (МТС) +375 29 784 63 13, (Velcom) +375 29 911 78 87 (Наста); (Белсел) +375 29 403 15 35 (Наталля). Калі вы хочаце далучыцца да калядоўшчыкаў, альбо запрасіць іх да сябе – пішыце на адрас n.dzietki@yahoo.com [1] .
Бацькоўская ініцыятыва «Нашы дзеткі" [2] прапануе паўдзельнічаць у конкурсах сцэнароў навагодняга свята і калядных фатаздымкаў. Прапановы і пытаньні адрасуйце на n.dzietki@yahoo.com [1] ці тэл. +375 29 632 27 43 (Крысціна).
26 снежня адбудзецца Беларуская Ялінка ў Гродне.
Пачатак у 17.30, Палац Тэкстыльшчыкаў.
Гарадзенцы могуць звязвацца з Ігарам Кузьмінічам па тэл. +375 29 629 92 13, e-mail: ikuzminich@yahoo.com [3]
